Карл Густаў Масандэр
Карл Густаў Масандэр | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 верасня 1797[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1858[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ісак Масандэр[d][1] |
Дзеці | Hulda Elizabeth Constance Mosander[d] |
Род дзейнасці | хімік, фармаколаг |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ёнс Якаб Берцэліус |
Член у |
Карл Густаў Масандэр (шведск.: Carl Gustaf Mosander; 10 верасня 1797, Кальмар — 15 кастрычніка 1858, Дротнінгхальм, лен Стакгольм) — шведскі ўрач і хімік. Першаадкрывальнік лантана (1839), эрбія (1843), тэрбія (1843).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 10 верасня 1797 года ў Кальмары, дзе і пайшоў у школу. У 12 гадоў хлопчык пераехаў з маці ў Стакгольм, дзе пачаў навучацца аптэчнай справе. У 1817 годзе здаў экзамены на аптэкара. Працуючы аптэкарам, зацікавіўся медыцынай і ў 1824 годзе паступіў у Каралінскі інстытут, які скончыў са ступенню магістра хірургіі у 1824 годзе. Пасля заканчэння інстытута на працягу некалькіх гадоў служыў ваенным хірургам.
Па завяршэнні хірургічнай кар’еры, становіцца выкладчыкам хіміі ў Каралінскім інстытуце і асістэнтам у мінералагічнай калекцыі Шведскага музея натуральнай гісторыі. Навучаўся і доўгі час жыў у кватэры Ёнса Берцэліуса. З 1832 года быў яго асістэнтам, а пасля адстаўкі — у 1836 годзе робіцца пераемнікам на пасадзе прафесара хіміі і фармакалогіі Каралінскага інстытута.
У 1826 годзе Масандер выказаў здагадку, што ў цэрыевай зямлі, акрамя цэрыю, змяшчаецца аксід іншага элемента, пасля чаго пачаў даследаванне злучэнняў цэрыю. У 1833 годзе Карл Густаў Масандэр быў абраны членам Каралеўскай шведскай акадэміі навук.
У 1839 годзе, вывучаючы злучэння цэрыю, выяўляе лантан, у выніку даследавання ўзораў нітрату цэрыю, якія часткова расклаліся. У 1839 годзе паведамляе пра адкрыццё яшчэ аднаго элемента «дыдыма». Аднак у 1885 годзе аўстрыйскі хімік Карл Аўэр фон Вельсбах паказаў, што дыдым з’яўляецца сумессю двух рэдказямельных элементаў — неадыму і празеадыму.
Зноскі
- ↑ а б в г д Carl Gustaf Mosander — 1917.
- ↑ а б Carl Gustaf Mosander // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Carl Gustaf Mosander // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nordisk familjebok: konversationslexikon och realencyklopedi / пад рэд. B. Meijer, T. Westrin, Ruben G:son Berg et al. — 2 — Stockholm: 1900. Праверана 5 студзеня 2020.
- Нарадзіліся 10 верасня
- Нарадзіліся ў 1797 годзе
- Нарадзіліся ў Кальмары (Швецыя)
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 1858 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Выпускнікі Каралінскага інстытута
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Першаадкрывальнікі хімічных элементаў
- Хімікі Швецыі
- Медыкі Швецыі
- Ваенныя ўрачы