Дротнінгхальм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палацава-паркавы комплекс
Дротнінгхальм
Drottningholm
Drottningholm Palace - panorama september 2011.jpg
59°19′18″ пн. ш. 17°53′10″ у. д.HGЯO
Краіна Швецыя
Месцазнаходжанне Дротнінгхальм
Аўтар праекта Нікадэмус Тэсін
Будаўніцтва 16621683 гады

Дротнінгхальм (Drottningholm, што значыць «востраў каралевы») — палацавы комплекс у Швецыі. Размешчаны на востраве Лувён пасярод возера Меларэн, на захадзе ад Стакгольма. З 1981 года рэзідэнцыя шведскіх каралёў. У 1991 годзе Дротнінгхальм уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац на старадаўняй гравюры
Палац Дротнінгхальм

У XVI стагоддзі кароль Швецыі Юхан III пабудаваў на востраве Лувён замак для свой жонкі Кацярыны Ягелонкі. Аднак у 1662 годзе Дротнінгхальм згарэў. Праз год каралева Хедвіга Элеанора задумала рэканструкцыю і загадала пабудаваць на гэтым месцы новы палац — сціплы, без асаблівых празмернасцей, але супамерны і элегантны.

Будаўніцтва сучаснага будынка ўзначаліў архітэктар Нікадэмус Тэсін (старэйшы), а пасля яго смерці ў 1682 годзе — сын Тэсін (малодшы). На поўначы Еўропы гэта была першая загарадная рэзідэнцыя, пабудаваная ў перайманне Версалю без моцных сцен, веж і іншых атрыбутаў сярэднявечнага замка. Дротнінгхальм паслужыў адной з крыніц архітэктурных прыёмаў пятроўскага барока, бо Пётр Першы запрашаў будаваць Пецярбург і самога Тэсіна, і яго вучняў (Трэзіні).

Від з возера

У 1744 годзе Дротнінгхальм падарылі прынцэсе Луізе Ульрыцы Прускай да яе вяселля са шведскім спадчыннікам прастола Адольфам Фрэдрыкам. Луіза Ульрыка аднавіла інтэр'еры ў стылі французскага ракако і адкрыла ў яго сценах прыдворны тэатр. У 1777 годзе яна прадала Дротнінгхальм шведскай казне, дзякуючы чаму яе сын Густаў III і яго нашчадкі працягвалі займаць палац.

На працягу большай часткі XIX стагоддзя замак знаходзіўся ў запусценні і не рэстаўраваўся. Толькі ў 1907 годзе з размахам былі праведзены рамонтныя працы. З тых часоў у палацы зноў пачалі спыняцца шведскія манархі.

Палацавая царква[правіць | правіць зыходнік]

Прыдворная царква

У царкве, пабудаванай Тэсінам-малодшым у 1746 годзе, у апошнюю нядзелю кожнага месяца праходзяць набажэнствы. Унутры знаходзіцца арган, створаны ў 1730 годзе, і габелен, які ўласнаручна выткаў Густаў V.

Оперны тэатр[правіць | правіць зыходнік]

Дротнінгхальмскі тэатр

Жамчужына дротнінгхальмскага палацавага комплексу — прыдворны тэатр, пабудаваны ў 1766 г. на месцы будынка тэсінаўскай пабудовы, што згарэў у 1762 г. У адрозненне ад іншых еўрапейскіх тэатраў XVIII стагоддзя ў ім захаваліся тыповыя для таго часу італьянскія машыны і механізмы, з дапамогай якіх па сцэне перасоўвалася мэбля, раздаваўся гром, ліліся воды, а ў фінале прадстаўлення спускаўся «бог з машыны». У 1922 тэатр пасля рэстаўрацыі тэатр быў ізноў адкрыты. З 1953 тут праводзіцца міжнародны оперны фестываль, з 1990-х гадоў які набыў вядомасць як прэстыжная пляцоўка для аўтэнтычных пастановак старадаўніх опер і балетаў.

Кітайская вёска[правіць | правіць зыходнік]

Кітайскі павільён

Кітайскія домікі ў Дротнінгхальме складаюць адзін з першых і найбольш значных помнікаў захаплення еўрапейцаў кітайскай архітэктурай, вядомага пад назвай шынуазры. Сучасны Кітайскі павільён быў скончаны ў 1769 г. Пляменніца шведскага караля Адольфа Фрэдэрыка, Кацярына II, пад уражаннем ад гэтага праекта загадала Рынальдзі пабудаваць аналагічную вёску ў Царскім Сяле. Побач з вёскай быў збудаваны будынак для прыдворных тэатральных прадстаўленняў.

У 1989—1996 гг. была праведзена старанная рэстаўрацыя Кітайскага павільёна, пасля чаго ён паўстаў перад наведвальнікамі парку ў сваім першародным выглядзе. Сам павільён даступны для наведвання з мая па верасень уключна. Праводзяцца экскурсіі на шведскай і англійскай мовах.

Сады[правіць | правіць зыходнік]

Да сённяшніх дзён захаваўся рэгулярны парк у стылі французскага барока. Тут знаходзяцца шматлікія бронзавыя скульптуры галандскага скульптара Адрыяна дэ Фрыза, прывезеныя ў Швецыю ў якасці трафеяў з пражскага палаца Валенштэйна і палаца Фрэдрыксборг у Даніі. Кароль Густаў III на поўнач ад французскага разбіў англійскі сад. Ён складаецца з вялікіх лужкоў і дзвюх сажалак з каналамі і мастамі. Акрамя таго на яго лужках усталявана вялікая колькасць італьянскіх антычных статуй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Roosval J., Swedish art, Princeton, 1932
  • Научный каталог. «Архитектурная графика России. Первая половина 18 века», Л, «Искусство», 1981

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 559
рус.англ.фр.