Тэрбій
| Вонкавы выгляд простага рэчыва | |
|---|---|
|
|
|
| Уласцівасці атама | |
| Атамны нумар | 65 |
| Сімвал | Tb |
| Група, перыяд, блок | —, 6, f |
| Тып элемента | Лантаноіды |
| Атамная маса | 158,925354 ± 0,000008 а. а. м. (г/моль) |
| Электраадмоўнасць | 1,2 |
Тэрбій (лац.: Terbium) Tb — хімічны элемент, лантаноід; атамны нумар 65. У прыродзе 1 стабільны нуклід 159Tb. У зямной кары 4,3*10-4% па масе. Адкрыты ў 1834 годзе шведскім хімікам К.Масандэрам у выглядзе аксіду пры раздзяленні ітрыевых рэдказямельных металаў.
Мяккі серабрыста-белы метал, тэмпература плаўлення 1357 °C, тэмпература кіпення 3227 °C, шчыльнасць 8272 кг/м³. У паветры кампактны тэрбій акісляецца. Пры пакаёвай тэмпературы ўзаемадзейнічае з вадой, мінеральнымі кіслотамі, пры награванні — з галагенамі, халькагенамі, азотам, вадародам (утварае вытворныя Tb (ІІІ)). Металічный тэрбій атрымліваюць металатэрмічным аднаўленнем трыхларыду тэрбія або трыфтарыда тэрбія. Выкарыстоўваюць як актыватар крышталефасфораў, а таксама ў вытворчасці спецыяльнага шкла, магнітных сплаваў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).

