Карл Густаў фон Розен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Густаў фон Розен
Род дзейнасці лётчык, удзельнік гуманітарных аперацый, найміт
Дата нараджэння 19 жніўня 1909(1909-08-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1977(1977-07-13)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Швецыя
Бацька Eric von Rosen[d]
Маці Mary von Rosen[d]
Альма-матар
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна (1939—1940), Грамадзянская вайна ў Нігерыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Густаў фон Розен (шведск.: Carl Gustaf von Rosen; 19 жніўня 1909 — 13 ліпеня 1977) — шведскі лётчык і авантурыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1926 годзе скончыў Лундсбергскую школу-інтэрнат  (шведск.). У 1929 годзе прайшоў лётныя курсы. У 1934 годзе атрымаў ліцэнзію камерцыйнага пілота[2].

Калі Італія ў 1935 годзе напала на Эфіопію, далучыўся да паветранай місіі Чырвонага Крыжа. Перакідваў у раёны баявых дзеянняў прадукты харчавання і медыкаменты, вывозіў параненых з поля бою, дастаўляў пасланні імператара Хайле Селасіе партызанам. У пачатку Другой сусветнай вайны працаваў у галандскай авіякампаніі KLM  (гал.). У 1939 годзе падчас Зімовай вайны запісаўся добраахвотнікам у фінскую армію, лётаў на бамбардзіроўшчыку. У 1945—1956 гадах быў інструктарам імператарскіх ВПС Эфіопіі  (руск.). Пасля ўладкаваўся ў авіякампанію Transair  (шведск.). У 1960—1962 гадах вазіў у былое Бельгійскае Конга гуманітарныя грузы ААН[3][2].

Працаваў асабістым пілотам 2-га генсека ААН Дага Хамаршэльда, які загінуў у авіякатастрофе (фон Розен у дзень трагедыі захварэў, а таму на яго месцы быў іншы лётчык)[4].

У 1969 годзе падтрымаў біяфрыйскіх сепаратыстаў у вайне з федэральным урадам Нігерыі. Узначальваў авіяэскадрыллю «Дзеці Біяфры». У 1970-я зноў прыбывае ў Эфіопію, дзе прымае ўдзел у гуманітарных аперацыях. Загінуў у горадзе Годэ (Агадэн) пры нападзе самалійскіх сепаратыстаў на сваё жыллё[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў сынам графа Эрыка фон Розена  (шведск.) і баранесы Марыі Фок  (шведск.). Брат Б’ёрн  (шведск.) праславіўся як пісьменнік, графік і мастак, а сястра Біргіта Вольф  (шведск.) стала пісьменніцай і праваабаронцай. Быў тройчы жанаты: першай жонкай стала Марыя Тэрэзія Віймарк (1932—1936), другой — Ёхана Франс’ене Крыйгсман (1938—1943), трэцяй — Ліліян Марцін (з 1943). Дзеці — Нільс (1932 г. н.), Маргарэт (1938 г. н.), Івон (1940 г. н.), Астрыд (1945 г. н.), Эрык (1950 г. н.) і Карл (1953 г. н.)[2].

Сярод вядомых сваякоў былі інжынер Аксель Віймарк  (шведск.) (першы цесць), мастак Сет Марцін  (шведск.) (другі цесць)[2], кіраўнік міністэрства авіяцыі Трэцяга Рэйха Герман Герынг (муж цёткі)[3].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коновалов, И.П. (2015). Солдаты удачи и воины корпораций : История современного наёмничества. Пушкино: Центр стратегической конъюнктуры. ISBN 978-5-9906069-7-5.