Перайсці да зместу

Карл IV Тэадор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл IV Тэадор
курфюрст
30 снежня 1777 1799
герцаг
1742 1799
курфюрст
31 снежня 1742 1777
маркграф
1728 1795
герцаг
1733 1799
герцаг
1742 1794
герцаг
1742 1799

Нараджэнне 11 снежня 1724(1724-12-11)[1][2][…]
Смерць 16 лютага 1799(1799-02-16)[1][3][…] (74 гады)
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Іаган Крысціян Зульцбахскі[d]
Маці Марыя Генрыета дэ Ла Тур д'Авернь[d]
Жонка Countess Palatine Elisabeth Auguste of Sulzbach[d][5] і Archduchess Maria Leopoldine of Austria-Este[d][5]
Дзеці Karoline Franziska Dorothea von Parkstein[d], Eleonore von Bretzenheim[d][6], Karoline von Bretzenheim[d], Karl August Friedrich Joseph von Bretzenheim[d][7], Friederike von Bretzenheim[d] і Stephan von Stengel[d]
Грамадзянства
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна ордэн Святога Губерта

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Філіп Тэадор (ням.: Karl (oder Carl) Philipp Theodor; 10 снежня 1724, замак Дрогенбос, каля Бруселя — 16 лютага 1799, Мюнхен) — герцаг Юліх-Берга, курфюрст Пфальца з 1742 года (як Карл IV Тэадор), па выніках вайны за баварскую спадчыну (з 1777 года) — курфюрст Баварыі (як Карл II Тэадор).

Карл Тэадор быў сынам Іагана Хрысціяна Пфальц-Зульцбахскага і Марыі Генрыэты дэ ла Тур д’Авернь, спадчынніцы маркграфства Бергенскага (па лініі маці, з дому Ліняў).

Пасля смерці маці ў 1728 годзе Карл Тэадор у 4-гадовым узросце атрымаў у спадчыну маркграфства Берген-оп-Зом, гарадок у Паўночным Брабанце. Праз 5 гадоў памёр яго бацька, і маленькі Карл Тэадор стаў пфальцграфам Зульцбахскім.

31 снежня 1742 года памёр курфюрст Пфальцкі Карл III Філіп, апошні прадстаўнік лініі пфальцграфаў Нойбургскіх дынастыі Вітэльсбахаў, і тытул курфюрста перайшоў у наступную па старшынстве лінію гэтага дому пфальцграфаў Зульцбахскіх. Так Карл Тэадор стаў курфюрстам Пфальца пад імем Карл IV.

Карл Тэадор быў адным з асвечаных манархаў Еўропы. Больш за ўсё яго займала падтрыманне Мангейма на ўзроўні іншых еўрапейскіх сталіц эпохі Асветніцтва. Ён заснаваў у Мангейме акадэміі навук і выяўленчых мастацтваў, апекаваўся прыдворнымі музыкантамі, шчодра адорваў Вальтэра і перапісваўся з ім. На лета перабіраўся са сваім дваром з Мангеймскай рэзідэнцыі ў Шветцынген.

Разам з тытулам курфюрста да яго перайшоў таксама тытул герцага Юліха і Берга. Сведчанне архітэктурных густаў Карла Тэадора — мініяцюрны палац Бенрат, выбудаваны ім для пражывання падчас прыездаў у Юліх-Берг.

У 1777 годзе пасля смерці апошняга курфюрста Баварыі з баварскай лініі Вітэльсбахаў Максіміліяна III Іосіфа Карл Тэадор стаў курфюрстам і герцагам Баварыі пад імем Карл II і пераехаў у Мюнхен, што справакавала т. зв. бульбяную вайну. Карл IV Тэадор пахаваны ў крыпце Тэатынеркірхэ ў Мюнхене.

Зноскі

  1. 1 2 Carl Theodor // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Karl Theodore Kurfürst von der Pfalz Herzog von Jülich-Berg, Kurfürt von Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Charles Theodore // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 30 ліпеня 2024.
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  7. Lundy D. R. The Peerage