Палац Німфенбург
| Палацава-паркавы ансамбль | |
| Палац Німфенбург | |
|---|---|
| Schloss Nymphenburg | |
| Паркавы фасад палаца Німфенбург | |
| 48°09′29″ пн. ш. 11°30′13″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мюнхен |
| Архітэктурны стыль | Паўднёванямецкае барока |
| Архітэктар | Агнасціна Барэлі |
| Дата заснавання | 1664 |
| Будаўніцтва | 1664—1675 гады |
| Статус | Музей |
| Матэрыял | Q1311783? |
| Сайт | schloesser.bayern.de/deu… |
Палац Німфенбург (ням.: Schloss Nymphenburg) знаходзіцца на захадзе Мюнхена ў раёне Нойхаўзен-Німфенбург. Будаўніцтва яго было пачата па загаду курфюрста Фердынанда Марыі архітэктарам Агнасцінп Барэлі ў 1664 годзе і скончана ў 1675 годзе, пасля чаго замак неаднаразова пашыраўся. Першапачаткова палац быў пабудаваны ў стылі барока.
Унутры палаца ўяўляюць цікавасць: Вялікая зала ў стылі ракако, упрыгожаны фрэскамі Цімермана; знакамітая Галерэя прыгажунь з партрэтамі 36 самых прыгожых еўрапейскіх жанчын працы Штылера; Лакавы кабінет з чорнымі і чырвонымі лакіраванымі кітайскімі панэлямі.
Палацавы парк Німфенбург утварае з палацам адзінае цэлае і як адзін з найбуйнейшых каралеўскіх замкаў Еўропы прыцягвае да сябе вялікая колькасць турыстаў.
З замкам Блютэнбург палац аб'ядноўвае паласа прамой бачнасці, якая забяспечвала візуальны кантакт паміж імі. З сярэдзіны XX стагоддзя яна зарасла дрэвамі, але плануецца яе аднаўленне.
