Перайсці да зместу

Карналіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карналіт
Формула KCl·MgCl2·6H2O
Сінгонія Рамбічная (планаксіянальная)
Колер Блакітны, бясколерны, жоўты, белы, чырвоны
Колер рысы Белая
Бляск Тлусты (нязыркі)
Празрыстасць Празрысты, які прасвечвае
Цвёрдасць 2,5
Злом ракавісты
Шчыльнасць 1,6 г/см³

Карналі́т[1] — мінерал, падвойная соль хларыду калію і хларыду магнію KCl·MgCl2·6H2O.

Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме, рэдка сустракаецца ў крышталях, часцей сустракаецца ў суцэльных масах. Цвёрдасць — 2,5 па шкале Моаса, шчыльнасць — 1,6 г/см ³. Па паходжанні хемагенны. Гіграскапічны.

Выкарыстоўваецца як сыравіна для вытворчасці магнію, а магній у сваю чаргу неабходны для вытворчасці стратэгічнага прадукту — тытану. Рудаўтваральны мінерал калійных солей.