Карней Іосіфавіч Аляксееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карней Іосіфавіч Аляксееў
Дата нараджэння: 15 мая 1943(1943-05-15) (75 гадоў)
Месца нараджэння:
Род дзейнасці: скульптар
Вучоба:

Карней Іосіфавіч Аляксееў (нар.15 мая 1943, в. Вуглы, Бабруйскі раён) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 г. скончыў мастацка-прамысловае вучылішча, а ў 1976 г. — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка. З 1976 г. скульптар філіяла Магілёўскай мастацка-вытворчай майстэрні ў Бабруйску, з 1989 г. старшыня праўлення Магілёўскай арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі. Удзельнік з 1974 г. многіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх выставак, конкурсаў і пленэраў. Працуе ў станкавай скульптуры, пераважна ў жанры партрэта. Сярод твораў: партрэты маладой будаўніцы (1975), даяркі Г. Дз. Белавус, мастака Э. Белагурава (абодва 1978), бацькі (1979), Героя Савецкага Саюза ст. сяржанта М. П. Чэпіка (1980); кампазіцыя «Першы ўраджай» (1974), «Кветкавод Наташа» (1983), трыпціх «Якуб Колас» (1976) і інш.

Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі гісторыі і культуры ў Мінску, Літаратурным музеі М. Багдановіча і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксееў Карней Іосіфавіч //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1.- Мн., 1984.-С. 98.