Карнэль Пялікша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Карнэль Пялікша
Karnel Palikša. Карнэль Пялікша (1864).jpg
Дата нараджэння 1823[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1872(1872-07-12)
Месца смерці
Альма-матар
Бітвы/войны
Commons-logo.svg Карнэль Пялікша на Вікісховішчы

Карнэль Ігнатавіч Пялікша (1823, в. Сталовічы — 12 ліпеня (12 сакавіка?) 1872) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Слуцку, пасля ў дваранскім універсітэце ў Вільні. Меў маёнтак Апчак-Горкі каля Мінска, дзе захоўваў багатую бібліятэку. Заснаваў там школу і шпіталь.

Пад час паўстання з вясны да восені 1863 — грамадзянскі начальнік Менскага ваяводства. Са згоды Кастуся Каліноўскага пасля з’ехаў за мяжу. Царскімі ўладамі завочна прысуджаны да смерці. Маёнтак і ўласнасць канфіскаваная.

Жыў у Францыі, Італіі, Румыніі, Галіцыі.

У 1872 падараваў музею князёў Любамірскіх у Львове габелен Карэліцкай мануфактуры 18 стагоддзя «Бітва пад Славечна», якая цяпер захоўваецца ў гістарычным музеі Львова.

Лічыцца, што яго вобраз скарыстаў Крашэўскі ў сваёй аповесці «Дзівакі» 1853.

Зноскі

  1. Kornel Peliksza // Internetowy Polski Słownik Biograficzny