Сталовічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Сталовічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
193 м
Насельніцтва
758 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225313
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204890041
Сталовічы на карце Беларусі ±
Сталовічы (Беларусь)
Сталовічы
Сталовічы (Брэсцкая вобласць)
Сталовічы

Стало́вічы[1] (трансліт.: Stalovičy, руск.: Столовичи) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 12 км на поўнач ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, на р. Смалянка. Праз аграгарадок праходзіць шаша БаранавічыНавагрудак. Насельніцтва 639 жыхароў, 249 гаспадарак (2005); 758 жыхароў (2009).

У 1771 годзе каля мястэчка адбылася бітва між войскам Вялікага Княства Літоўскага (што падтрымала Барскую канфедэрацыю)[3] і войскам Расійскай імперыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Сталовічы (Стваловічы) згадваюцца ў XIV ст.[4] як дзяржаўнае ўладанне. У 1-й палове XV ст. вялікі князь Вітаўт перадаў вёску Няміру Разановічу, што сваім прывілеем ад 2 лістапада 1449 г. пацвердзіў вялікі князь Казімір. Дачка Разановіча Марыя Няміраўна пабралася шлюбам з намеснікам брацлаўскім князем Міхаілам Васільевічам Чартарыйскім[5].

У XVI ст. Сталовічы атрымалі статус мястэчка. Мясцовасць уваходзіла ў склад Новагародскага павета і належала Мікалаю Радзівілу «Сіротку», які збудаваў тут драўляную капліцу. Яго сын Жыгімонт Караль у 1609 г. заснаваў Сталовіцкую камандорыя Мальтыйскага ордэна, збудаваў драўляны касцёл. У 1639 г. на яго месцы ўзвялі мураваную капліцу. Мураваны касцёл пачалі будаваць у 1736 г.

У часы Барскай канфедэрацыі ў 1771 г. пад Сталовічамі адбылася буйная бітва, у якой рускія пад камандаю Суворава разбілі войскі Рэчы Паспалітай на чале з гетманам вялікім М. К. Агінскім. У памяць пра яе ў мястэчку паставілі валун з надпісамі па-беларуску і па-польску: «12 IX 1771 тут адбылася бітва канфедэратаў гетмана М. К. Агінскага з войскамі А. Суворава», «Pokoj ich duszom». У 1793 г. паселішча атрымала статус горада і зрабілася цэнтрам павета.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сталовічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Навагрудскага павета Слонімскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. З 1797 г. ў Літоўскай, з 1801 г. ў Гродзенскай губерні. Тут працавалі пошта, карчма, знаходзіўся ваенны гарнізон. У 18141815 гг. у вайсковай часці служыў будучы дзекабрыст К. Ф. Рылееў.

З 1842 г. ў Мінскай губерні. Станам на 1867 г. у мястэчку працавалі народнае вучылішча, касцёл, царква, адбываліся 2 кірмашы на год. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1868 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. у 1879 годзе яе прыход налічваў каля 3 тыс. вернікаў (пісьменнымі былі толькі 10 %). Царква мела каля 130 дзесяцін зямлі, у тым ліку 75 дзесяцін ворыва.

Паводле перапісу 1897 г. дзейнічалі народнае вучылішча, 13 крам, царква, валасное праўленне, адбываліся 2 кірмашы на год.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1900 г. дзейнічалі валасное праўленне, народнае вучылішча, З млыны, 2 царквы, 2 малітоўныя дамы, карчма, некалькі крам. На пачатку XX ст. побач з мястэчкам знаходзіўся маёнтак Сталовічы.

Станам на 1900 г. у Сталовічах было 100 двароў, валасная ўправа, народнае вучылішча, 3 млыны, 2 праваслаўныя царквы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, карчма, некалькі крамаў; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. У пачатку XX ст. — 95 двароў; побач з мястэчкам знаходзіўся аднайменны маёнтак (1 двор).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сталовічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з мястэчкам размяшчаўся аднайменны фальварак (3 дамы).

У 1939 г. Сталовічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. сталі цэнтрам сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 гг. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 12 вяскоўцаў.

З 8 студзеня 1954 г. ў Брэсцкай вобласці, з 8 красавіка 1957 г. ў Баранавіцкім раёне.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе:
    • 1830 — 289 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 3, мяшчан-іўдзеяў 163, мяшчан-хрысціян і сялян 118, жабракоў 1[6]
    • 1867 — 102 дамы, 523 жыхары[7].
    • 1897 — 123 двары, 150 жылых дамоў, 929 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1900 годзе — да 100 двароў, каля 1 тыс. жыхароў.
    • пачатак XX ст. — 95 двароў, 858 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, 25 жыхароў.
    • 1909 — 858 жыхароў, 95 двароў[8].
    • 1921 — 116 дамоў, 678 жыхароў, у фальварку — 3 дамы, 37 жыхароў.
    • 1939 — 876 жыхароў.
    • 1959 — 607 жыхароў.
    • 1970 — 765 жыхароў.
    • 1998 — 232 двары, 699 жыхароў[9].
  • XXI стагоддзе:
    • 2001 — 671 жыхар, 289 двароў[8].
    • 2005 — 639 жыхароў, 249 гаспадарак.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Сталовічах працуюцьвыканкам сельсавета, калгасная сядзіба, механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, млын, Дом быту, сталовая, клуб, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, З магазіны. Да 1953 годзе існавала школа, пераведзеная пазней у пасёлак Кастрычніцкі, за 1,5 км ад Сталовічаў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У Сталовічах таксама знаходзіцца млын, збудаваны ў пачатку XX ст.

Славутыя землякі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  3. Сталавіцкая бітва 1771 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2 : Кадэцкі корпус—Яцкевіч / Рэдкал. : Г.П Пашкоў, (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-ое выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — 688с. : іл. ISBN 978-985-11-0393-1 — Старонкі 623—624.
  4. Анатоль Валахановіч. Сталавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 396.
  5. Васіль Дубейка. Нашы вёскі // «Наш край», 4 жніўня 1993.
  6. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  7. Stołowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 364.
  8. а б БелЭн, 2002
  9. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн., БЕЛТА, 2000.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]