Кароль Буке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароль Буке
фр.: Carole Bouquet
Дата нараджэння 18 жніўня 1957(1957-08-18)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Jean-Pierre Rassam[d] і Jacques Leibowitch[d]
Дзеці Dimitri Rassam[d] і Louis Giacobetti[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка, кінаактрыса, мадэль, кінарэжысёр, тэатральная актрыса, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID 0000962
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караль Буке (фр.: Carole Bouquet; нар. 18 жніўня 1957, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французская актрыса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кароль было чатыры гады, калі яе маці кінула сям’ю.

У кіно дэбютавала ў 19 гадоў у фільме Луіса Буньюэля «Гэты смутны аб’ект жадання» (1977). Здымалася ў фільме бандыяны «Толькі для вашых вачэй» і ў фільме з Адрыяна Чэлентана «Бінга-Бонга». У 1990 годзе атрымала прэмію «Сезар» за лепшую жаночую ролю ў фільме Бертрана Бліе «Занадта прыгожая для цябе».

У 1980-х і 1990-х гадах Буке была тварам (вядучай мадэллю) кампаніі Chanel.

У 2014 годзе была членам журы 67-га Канскага кінафестывалю.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Кароль Буке была замужам за прадзюсарам Жанам-П’ерам Рассамам, ад якога ў 1982 годзе нарадзіла сына Дзімітрыя. У 1987 годзе нарадзіла сына Луі ад фатографа Франсіса Джакабеці. У 1991 годзе яна выйшла замуж за лекара-даследчыка (спецыяліста па СНІД) Жака Лейбовіча, але разышлася з ім у 1996 годзе. З гэтага часу яна звязала сваё жыццё з Жэрарам Дэпардзьё, расталася з ім у жніўні 2005 года.

Зноскі

  1. Carole Bouquet // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Carole Bouquet // GeneaStar
  3. http://famousdude.com/25259-carole-bouquet.html