Карпекі (Лідскі раён)
Выгляд
Вёска
Карпекі
|
Карпе́кі[1] (трансліт.: Karpieki, руск.: Карпеки) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску Карпейкі ў Няцецкай парафіі як уласнасць Валовіча[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Карпе́йкі
- ↑ pawet.net
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх