Ходараўскі сельсавет (Лідскі раён)
Ходараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ходараўцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 203 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Хо́дараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ходараўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ходаравецкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 20 верасня 2002 года перайменаваны ў Ходараўскі сельсавет[1]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Голдаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Голдава, вёскі Бабры, Вялікае Сяло, Зіновічы, Ігнаткаўцы, Леснікі, Малышы, Семашкі, Хадзюкі, Цвербуты)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 855 чалавек[3], з іх 74,4 % — беларусы, 22,5 % — палякі, 1,4 % — цыганы, 0,9 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 1203 чалавекі[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 98 О решении вопросов административно-территориального устройства Лидского района
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.