Перайсці да зместу

Бабры (Лідскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бабры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 16 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236865005
Бабры на карце Беларусі ±
Бабры (Лідскі раён) (Беларусь)
Бабры (Лідскі раён)
Бабры (Лідскі раён) (Гродзенская вобласць)
Бабры (Лідскі раён)

Бабры́[1] (трансліт.: Babry, руск.: Бобры) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.

У XVII ст. вёска Бабры ўваходзіла ў склад «нойбургскіх маёнткаў» Людвікі Караліны Радзвіл. Бабры разам з Смолачу і Пішчоўцамі (30 дымоў) трымаў у заставе Ян Дубраўскі, падстолі венданскі. Вядома, што ў сваіх «нойбургскіх маёнтках» Радзвілы-пратэстанты штучна ўтрымлівалі праваслаўе, і вёска Бабры, магчыма, была часткай Голдаўскай праваслаўнай парафіі.

Вядома, што старая дарога з Няцечы непадалёк зварочвала ўлева на Голдава, з правага боку пакідаючы вёску Бабры, і вяла да Радзівонішак[2].

На пачатку XIX ст. маёмасць Бабры набыў у Дамініка Радзвіла Караль Лясковіч. Да 1810 г. ён фундаваў тут будаўніцтва драўлянай Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы. Каля новай царквы тады пасадзілі дуб, які расце да гэтага часу.

У 1829 г. пры Баброўскай царкве дзейнічаў шпіталь для адзінокіх старых і сірот, жылі ў ім 6 чалавек.

Пасля адмены ў 1861 г. прыгону, каб скарыстаць зямлю для сельскай гаспадаркі, уладальнік маёнтка Ішчална Баляслаў Скарбак-Важынскі вырашыў выселіць з сельскагаспадарчага мястэчка Ішчална ўсіх яго жыхароў. У выніку паразумення праваслаўныя сяляне перасяліліся ў праваслаўную ж вёску Бабры.

З 1921 вёска ў складзе Польшчы. У 1920-30-я гады ў вёсцы жвава вялася беларуская культурніцкая праца. Так, у 1927 годзе настаўнік пачатковай школы Антон Ахрэмчык стварыў тут беларускі драматычны гурток.

З 1940 — у БССР. Пасля скасавання Радзівонішкаўскага сельсавета ў 1978 годзе ўвайшла ў склад Голдаўскага сельсавета[3]. У 1986 годзе ў склад Баброў увайшла вёска Пяскі[4].

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Голдаўскага сельсавета[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области(недаступная спасылка) (руск.)