Картлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ка́ртлі (груз. ქართლი) — адна з асноўных гісторыка-геаграфічных абласцей Грузіі, калыска яе дзяржаўнасці. З адміністрацыйнага пункта гледжання, Картлі складаецца з Квема-Картлі і Шыда-Картлі. Частка тэрыторыі адносіцца да Мцхета-Мтыянецкага і Самцхэ-Джавахецкага краёў. Горад Тбілісі таксама знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнай вобласці Картлі. Тэрыторыя Шыда-Картлі ўключае тэрыторыю былой Паўднёва-Асяцінскай аўтаномнай вобласці, якая цяпер непадкантрольная ўладам Грузіі.

Картлійская гаворка ляжыць у аснове грузінскай мовы. У сучаснай грузінскай мове лінгвісты вылучаюць картлійскі дыялект.

На тэрыторыі Картлі размешчаны гарады: Тбілісі, Руставі, Горы, Хашуры, Карэлі, Каспі, Цхінвалі, Ахалгоры, Балнісі, Марнеулі, Мцхета, Душэты, Баржомі.

Картлі (Cardueli) у XVIII стагоддзі. Фрагмент карты Жана Клуэ, 1767.

У вобласці шмат гістарычных помнікаў найстаражытнай і найноўшай гісторыі Грузіі.

Для Картлі характэрны неаднастайны этнічны склад насельніцтва. Пераважае грузінскае насельніцтва, таксама маюцца кампактныя арэалы рассялення армян, азербайджанцаў, асецін і грэкаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Georgia-geo-stub