Кастусь Качан
Кастусь Качан | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР → Беларусь |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Сайт | kachangallery.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанцін Іванавіч Качан (4 сакавіка 1950, в. Лаўрышава, Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак-пейзажыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1975 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ.
З 1977 па 1980 быў вольным слухачом Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, браў урокі жывапісу.
З 1980 бярэ ўдзел у мастацкіх выставах.
З 1987 — член Беларускага саюзу мастакоў.
Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах нацюрморту, пейзажу. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Саюзу мастакоў Беларусі, Міністэрстве культуры Расіі, у Траццякоўскай галерэі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Доме-музеі Адама Міцкевіча, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.
20 чэрвеня 2014 у гістарычным цэнтры Навагрудку, у будынку, збудаваным па праекце архітэктара Лявонція Зданевіча, была адкрыта персанальная карцінная галерэя Кастуся Качана, якая ўключае дзве выставачныя залы і майстэрню мастака. У цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, міністр культуры Барыс Святлоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кастусь Качан. Жывапіс / укладальнік К. І. Качан. - Мінск : Беларусь, 2019. - 180 с. – 700 экз. – ISBN 978-985-01-1294-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт галерэі Кастуся Качана.
- Беларускі саюз мастакоў. Галерэя БелАРТ.
- Музеи Гродненской области. В гостях у известного белорусского художника Кастуся Качана. (руск.) Архівавана 18 снежня 2014.
- Газета «Культура». «Прыватны выпадак» прыватнай галерэі. Архівавана 29 лістапада 2014.
- Часопіс «Мастацтва». Рака часу. Таццяна Гаранская. Архівавана 29 лістапада 2014.
- Радыё Свабода. Кастусь Качан: Адзінае, пра што цяпер шкадую, — што жыцьцё кароткае.
Кастусь Качан на Вікісховішчы |