Шчорсаўскі сельсавет
Шчорсаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Навагрудскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Шчорсы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня сельсавета | Лукоўскі Генрых Вацлававіч |
Кіраўнік спраў | Казляк Людміла Аляксееўна |
Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
Насельніцтва (2019) | 1 024 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 1597 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Шчо́рсаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Шчорсы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 17 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лаўрышаўскага сельсавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1378 чалавек[1], з іх 96,5 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,3 % — палякі, 0,5 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 1024 чалавекі[3].
Насельніцтва, жыхароў: 1378 (2009 г.)[1], 1207 (2017 г.).
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзіць 10 населеных пунктаў (2017 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[1] |
---|---|---|
Антонаўшчына | вёска | 26 |
Аўдзеевічы | вёска | 112 |
Балотца | вёска | 84 |
Гнесічы | вёска | 137 |
Дужае Поле | хутар | 2 |
Казённыя Лычыцы | вёска | 75 |
Лаўрышава | вёска | 146 |
Панямонь | вёска | 83 |
Ураджайная | вёска | 92 |
Шчорсы | аграгарадок | 621 |
Арганізацыі і прадпрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]- ААТ «Шчорсы»
- Шчорсаўскае лясніцтва
Гандаль і сфера паслуг
[правіць | правіць зыходнік]- комплексна-прыёмны пункт у аграгарадку Шчорсы
- аддзяленне філіяла ААТ «АСБ Беларусбанк» у аграгарадку Шчорсы
- АТС у аграгарадку Шчорсы
- лазня ў аграгарадку Шчорсы
- аддзяленні паштовай сувязі ў аграгарадку Шчорсы і вёсцы Лаўрышава
- крамы ў аграгарадку Шчорсы, вёсках Гнесічы і Ураджайная.
Установы адукацыі
[правіць | правіць зыходнік]- ДУА «Шчорсаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа».
Установы аховы здароўя
[правіць | правіць зыходнік]- амбулаторыя ўрача агульнай практыкі ў аграгарадку Шчорсы
- ФАП у вёсцы Лаўрышава
- аптэка ў аграгарадку Шчорсы.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]- Шчорсаўскі сельскі Дом культуры – цэнтр тэатральнай творчасці
- Лаўрышаўская сельская бібліятэка.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр у вёсцы Гнесічы (XIII ст.).
- дуб Міцкевіча ў Шчорсах – помнік прыроды.
- палацава-паркавы комплекс Храптовічаў у Шчорсах – помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII – пачатку XIX ст.
- Дзмітрыеўская царква ў аграгарадку Шчорсы (храм Святога Вялікапакутніка Дзмітрыя Салунскага) – помнік архітэктуры барока (1770–1776).
- Успенская царква ў вёсцы Лаўрышава (храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы) – помнік архітэктуры (1798).
- помнік святому Елісею Лаўрышаўскаму (1996).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155 (т.9). С. 161.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т.17). С. 500–501.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 339–341.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8. С. 240–241.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 20 красавіка 2018.