Касцёл Маці Божай Ружанцовай (Падлабенне)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Ружанцовай
Касцёл Маці Божай Ружанцовай
Касцёл Маці Божай Ружанцовай
Краіна Беларусь
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Сапоцкінскі дэканат

Касцёл Маці Божай Ружанцовайрымска-каталіцкі храм, знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Падлабенне Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Дзейнічае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1715 годзе кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст II заснаваў у Лабне грэка-каталіцкую парафію. У 1875 годзе царква ў Лабне была перададзена царскім урадам праваслаўнаму ведамству. Недзе ў другой пал. XIX ст. старажытная драўляная святыня знікла.

У 1887 годзе (па іншых дадзеных — у 1882) у Лабне быў пабудаваны цагляны атынкаваны храм у стылі неакласіцызму як праваслаўная царква (на фотаздымку 1915 года яна яшчэ мае званіцу, магчыма, страчаную падчас Першай сусветнай вайны). У 1917 годзе царква перайшла да каталікоў. У 1929 святыня была пераасвечана як рыма-каталіцкі касцёл Ружанцовай Божай Маці. У канцы 1935 года дабудавана да святыні капліца, а ў 1956 дабудаваны купал над касцёлам і з’явілася сакрыстыя.

Касцёл дзейнічаў і ў савецкі час. Каля 1983 года пабудавана званіца ў стылі мадэрн, чацверыковая, атынкаваная, з сілікатнай цэглы. У 1990-я гады касцёл атрымаў статус помніка архітэктуры.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Кампазіцыя храма складаецца з цэнтральнага кубавіднага аб’ёму з васьмігранным светлавым барабанам пад купалам, выцягнутага бабінца (прытвора) пад двухсхільным дахам і пяціграннай апсіды (алтарнай часткі) з сакрыстыяй з правага боку. Да паўднёва-ўсходняга боку асноўнага аб’ёму дабудавана крыло трансепта (капліца).

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Скляпенне сяродкрыжжа ўпрыгожана паліхромнымі фрэскамі. Галоўны драўляны неабарочны алтар змяшчае абраз Найсвяцейшай Ружанцовай Панны Марыі, у капліцы ёсць алтар з разьбяной паліхромнай фігурай св. Антонія. Над уваходам — балкон арганных хораў, падтрыманы дзвюма круглымі калонамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]