Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Наваельня)
Выгляд
Каталіцкі храм | |
Касцёл Сэрца Ісуса | |
---|---|
53°27′36″ пн. ш. 25°34′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у п. Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса быў пабудаваны ў 1936 годзе. Ёсць звесткі, што касцёл быў перавезены ў Наваельню ў 1936 годзе з вёскі Ненадавічы (зараз в. Рандзілаўшчына), у якой ён быў пабудаваны ў 1912 г.
У 1957 годзе касцёл быў закрыты і перабудаваны пад кінатэатр.
Будынак быў вернуты каталіцкім вернікам у 1994 годзе. У 2000 годзе касцёл быў адбудаваны і нанава кансэкраваны 15 ліпеня 2000 года[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Напачатку гэта быў драўляны каталіцкі храм. У 1990-х пры адбудове драўляныя сцены былі заменены на цагляныя.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2021. Праверана 7 кастрычніка 2019.