Касцёл Маці Божай Анёльскай (Падвялікае)
Выгляд
| Славутасць | |
| Касцёл Маці Божай Анёльскай | |
|---|---|
| | |
| 53°18′00″ пн. ш. 25°09′22″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | Каталіцкая Царква |
| Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
| Будаўніцтва | 1990—1991 гады |
Касцёл Маці Божай Анёльскай — рымска-каталіцкі дрэўляны храм у вёсцы Падвялікае Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парафія створана ў 1990 годзе, касцёл быў пабудаваны i асвечаны ў 1991 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Развітую падоўжную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю храма фарміруюць прамавугольныя ў плане зрубы папярочнага трансепта, працяглага нефа, крылаў трансепта і апсіды. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзены двух’ярусны васьмігранны шатровы барабан. Шатровай сігнатуркай завершана сяродкрыжжа двухсхільных дахаў. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Маці Божай Анёльскай (Падвялікае) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Маці Божай Анёльскай (Падвялікае) на сайце Catholic.by (бел.)
