Перайсці да зместу

Касцёл Святога Іосіфа (Руда Яварская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Іосіфа
53°24′16″ пн. ш. 25°06′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Іосіфа — каталіцкі храм у вёсцы Руда Яварская Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, помнік драўлянага дойлідства з рысамі неаготыкі.

Касцёл пабудаваны ў 1936 годзе. Быў асвечаны 10 жніўня 1937 года. Пасля прыходу савецкай улады ў канцы верасня 1939 года касцёл быў перададзены праваслаўным вернікам. Царква існавала ў гэтым будынку з 1939-га па 1976 год. У 1976 годзе памяшканне касцёла-царквы было аддадзена для патрэбаў мясцовага калгаса — пад склад.

Будынак вернуты каталіцкім вернікам у 1989 годзе[1].

Выгляд з боку апсіды.

Кампазіцыя ўключае прамавугольныя зрубы бабінца, асноўнага аб’ёму, пяціграннай алтарнай часткі з сакрысціямі. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца пабудаваная над бабінцам чацверыковая вежа-званіца з шатровым дахам. Над вальмавым дахам алтарнай часткі — шатровая вежачка на чацверыковам барабане. Рытміку бакавых фасадаў ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы і брусы-сцяжкі ў прасценках. Франтон галоўнага фасаду ашаляваны «ў елку». У перакрытую плоскай столлю залу выступаюць хоры на чатырох слупах з бакавой лесвіцай.

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.