Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Фаніпаль)
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса | |
|---|---|
| 53°45′02″ пн. ш. 27°19′36″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія |
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Стаўбцоўскі дэканат |
| Стан | дзейнічае |
| Сайт | dvasercy.by |
Касцё́л Найсвяце́йшага Сэ́рца Ісу́са — мураваны каталіцкі храм у горадзе Фаніпаль Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на зав. Багдашэўскага, 4.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парафія існуе з 2000 года, святая імша праводзілася ў кінатэатры на працягу двух месяцаў. Затым нечакана кіраўніцтва горада яе забараніла і парафія пераехала ў пусты дом па вул. Камсамольская, 4а (раней будынак належаў Стаўбцоўскаму ДРСУ, але быў спісаны і падлягаў зносу).
У студзені 2001 года кіраўніцтва абшчыны, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк і старшыня касцельнага камітэта П. А. Жых звярнуліся да ўладаў з просьбай аб выдзяленні ўчастка пад будаўніцтва культурна-хрысціянскага цэнтра, але так не атрымалі згоды ад дзяржынскага райвыканкама.
У 2002 годзе на працу ў фаніпальскую парафію быў скіраваны ксёндз Станіслаў Салата, які 5 красавіка 2003 года быў афіцыяльна назначаны пробашчам.
21 ліпеня 2003 года парафія атрымала згоду на будаўніцтва касцёла. Рэлігійная абшчына заключыла пагадненне з праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «Творчая майстэрня архітэктара Базевіча А. Ф.» на падрыхтоўку архітэктурнага праекта будынка касцёла і плябаніі.
У чэрвені 2006 года адбылося асвячэнне пляцоўкі пад касцёл. У прысутнасці вернікаў парафіі біскуп Антоній Дзям’янка блаславіў будаўніцтва святыні ў Фаніпалі. У жніўні 2006 года адбылося аб’яднанне парафій Маткі Боскай Шкаплернай у вёсцы Фрунзэ Дзяржынскага раёна з парафіяй Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Марыі ў Фаніпалі, якія з гэтага часу абслугоўваў ксёндз Станіслаў Салата. Пакуль адбывалася будаўніцтва, святыя Імшы праводзіліся ў вагончыку, які стаяў побач з будовай.
У лютым 2009 года ў парафіі з’явіўся новы пробашч — ксёндз Сяргей Дабрагост.
20 верасня 2020 года святая Імша ўпершыню цэлебравалася ўнутры касцёла.
У жніўні 2021 года пробашчам касцёла ў Фаніпалі прызначаны кс. Дзяніс Шастаковіч MSF[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гісторыя парафіі . Праверана 31.05.2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт парафіі
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Фаніпаль) на сайце Catholic.by (бел.)
