Касцёл Святой Ганны (Дзяржынск)
Выгляд
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Святой Ганны | |
|---|---|
| | |
| 53°41′22″ пн. ш. 27°07′43″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Стан | дзейнічае |
Касцёл Святой Ганны — драўляны каталіцкі храм у г. Дзяржынску Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парафія існуе з 1439 года. Сучасны касцёл пабудаваны ў 1785 годзе, адноўлены і рэканструяваны ў 1990-я гадах, рэкансэкраваны ў 1997 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм спалучае ў сабе некалькі стыляў, у тым ліку барока і класіцызм. Уключае ў сябе двухвежавую базіліку з трыма нэфамі і пяцікантовай апсідай. Акружаны каменнай агароджай, а сцены знадворку маюць светла-бэжавыя і карычневыя адценні[1].
