Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзераўная)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
![]() | |
53°42′03″ пн. ш. 26°33′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Дзераўная |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Тып будынка | збор |
Архітэктурны стыль | готыка і рэнесанс |
Заснавальнік | Мікалай Крыштоф Радзівіл і Яўфімія Вішнявецкая |
Дата заснавання | 1590 |
Дата пабудовы | пачатак XVII стагоддзя |
Статус |
![]() |
![]() |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Дзераўная (Стаўбцоўскі раён), колішні кальвінскі збор. Размешчаны ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c4/Dziera%C5%ADnaja%2C_Unieba%C5%ADzia%C4%87cia._%D0%94%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A3%D0%BD%D0%B5%D0%B1%D0%B0%D1%9E%D0%B7%D1%8F%D1%86%D1%8C%D1%86%D1%8F_%281919-39%29.jpg/250px-Dziera%C5%ADnaja%2C_Unieba%C5%ADzia%C4%87cia._%D0%94%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A3%D0%BD%D0%B5%D0%B1%D0%B0%D1%9E%D0%B7%D1%8F%D1%86%D1%8C%D1%86%D1%8F_%281919-39%29.jpg)
Мураваны храм заснаваны ў 1590 г. па фундацыі Мікалая Крыштофа Радзівіла і яго жонкі Яўфіміі Вішнявецкай паводле тэстаменту Яўфіміі Вярбіцкай (жонкі валынскага ваяводы Андрэя Вішнявецкага). У другой палове XVII ст. прыбудавана вежа. Рэстаўрыраваўся ў пачатку XVIII ст. У XVIII ст. збудавана новая вежа.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм аднавежавы прамавугольны ў плане з пяціграннай алтарнай часткай і прыбудаванымі да яе з бакоў прамавугольнымі сакрысціямі. Галоўны фасад вылучаны трох’яруснай вежай, увянчанай шатром. Ніжні ярус чатырохгранны. Вуглы вежы ў ніжняй частцы ўмацаваны контрфорсамі. Верхнія ярусы чатырохгранны і васьмігранны. Грані апрацаваны плоскімі арачнымі нішамі. Сцены асноўнага аб’ёму ўмацаваны контрфорсамі. Вокны паўцыркульныя, размешчаны ў верхняй частцы сцен.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/Dziera%C5%ADnaja._%D0%94%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%2823.03.2009%29.jpg/220px-Dziera%C5%ADnaja._%D0%94%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%2823.03.2009%29.jpg)
Будынак перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках з распалубкамі над аконнымі праёмамі. Алтарная частка адкрываецца ў асноўнае памяшканне вялікім арачным праёмам. Бабінец і сакрысціі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У асноўным памяшканні над уваходам хоры, якія падтрымліваюцца чатырма калонамі. На хоры вядуць дзве бакавыя лесвіцы, размешчаныя ў тоўшчы сцен. Пад вокнамі — плоскія арачныя нішы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 104—105.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзераўная) на Вікісховішчы |
---|