Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Сянно)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Славутасць
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
54°48′49″ пн. ш. 29°42′38″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны новабудаваны каталіцкі храм, які знаходзіцца ў г. Сянно Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Чырвонага Кастрычніка, 1а.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар францысканцаў

Першы вядомы касцёл у Сянно быў пабудаваны на пачатку XVII ст, пазнее 1772 годзе драўляны будынак касцёла быў заменены на цагляны. У 1864 годзе адсюль выгналі а. францішканцаў, пасля якіх застаўся дыяцэзіяльны касцёл, разбураны 17 верасня 1962 года. Парафія ў Сянно перастала існаваць з 1937 года, калі адсюль вывезлі апошняга святара.

Пасля доўгага перыяду цярпенняў і сістэматычнага пераследу вернікаў пачаўся перыяд адраджэння.

У 1998 годзе цэлебраваў у будынку спартыўнага комплекса пробашч лепельскай парафіі святога Казіміра ксёндз Мечыслаў Янчышын з Лепеля. На гэтую Імшу сабраліся шэсць чалавек: паступова парафіяльная супольнасць пачала адраджацца. Праз пэўны час Імша ўжо штонядзелю цэлебравалася ў кватэры бацькоў айца Міхала Ермашкевіча, а потым у кватэры Бернарды Антонавай.

28 сакавіка 2001 года парафія пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы ў Сянне была зарэгістравана афіцыйна. У ліпені 2001 года ў парафію быў прызначаны ксёндз Януш Прусіноўскі, які пачаў шукаць памяшканне пад капліцу. Нічога вартага не знаходзілася, і тады біскуп Уладзіслаў Блін дазволіў перавезці з Дунілавічаў на Пастаўшчыне гатовую капліцу, дзе і цэлебравалася першая святая Імша на Божае Нараджэнне 2001 года.

У 2014 годзе служэнне ў парафіі распачаў айцец Міхал Ермашкевіч.

Спачатку былі спробы збудаваць новы храм там, дзе быў раней стары мураваны касцёл, ці правесці поўнае аднаўленне. Але частка былой касцёльнай тэрыторыі была аддадзена пад паркоўку. Тады з’явілася ідэя ўзвесці рэпліку зруйнаванага гістарычнага помніка ў зменшаным маштабе. 9 верасня 2019 года было расчышчана месца пад касцёл і ўжо да зімы былі ўзведзены сцены.

17 верасня 2022 года адбылося пасвячэнне новазбудаванага касцёла Найсвяцейшай Тройцы, якое здзейсніў біскуп віцебскі Алег Буткевіч[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Гэта рэпліка старога мураванага касцёла і максімальна набліжаная да сапраўднасці, што тычыцца фасаду. Па плошчы ён ў 9 разоў меншы — меншы ў тры разы ў вышыню, у шырыню і ў даўжыню. Касцёл знаходзіцца ў раёне дзе былі падмуркі закрыстыі старога храма[2].

Пробашчы парафіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхаіл Ермашкевіч (з 2014)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]