Перайсці да зместу

Касцёл Святога Ігнацыя Лаёлы (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Ігнацыя Лаёлы
55°09′52″ пн. ш. 30°16′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дэканат Віцебскі дэканат 
Будаўніцтва 2020
Сайт jezuity.by
Map

Касцёл Святога Ігнацыя Лаёлы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Віцебску. Касцёл названы ў гонар святога Ігнацыя Лаёлы — заснавальніка ордэна айцоў-езуітаў. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Генерала Іваноўскага і Баграмяна.

Парафія існуе з 2008 года, з 2015 года знаходзілася ў арандаваным памяшканні.

У Пальмавую нядзелю, 5 красавіка 2020 года, біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію Святога Уладзіслава ў мікрараёне Білева ў Віцебску і асвяціў падмуркі касцёла Святога Ігнацыя Лаёлы.

У ноч перад афіцыйным днём завяршэння будаўнічых работ з 29 на 30 ліпеня 2021 года адбыўся факт крадзяжу на будоўлі касцёла[1].

9 ліпеня 2022 года біскуп Буткевіч здзейсніць пасвячэнне касцёла[2].

Архітэктурныя формы касцёла маюць сучасны стыль, што гарманічна ўпісвацца ў навакольнае асяроддзе мікрараёна-навабуда.

Малітоўная частка плошчай 274 квадратныя метры разлічана на 230 чалавек, адміністратыўны блок прадугледжвае размяшчэнне класаў і залаў для заняткаў. Памеры ўсяго аб’екта — 40,6 на 22,25 метраў.

Пробашчы парафіі

[правіць | правіць зыходнік]
  • кс. Андрэй Кулік
  • кс. Адам Дынак
  • кс. Віктар Місевіч
  • а. Віктар Жук

Зноскі