Касцёл Маці Божай Фацімскай (Шуміліна)
Касцёл | |
Касцёл Маці Божай Фацімскай | |
---|---|
55°17′19″ пн. ш. 29°38′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Шуміліна |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | авангард |
Будаўніцтва | 2001 |
Рэліквіі і святыні | Святыя Францішак і Жасінта, візіянеры з Фацімы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
- Гл. таксама: Касцёл Маці Божай Фацімскай, Баранавічы
Касцёл Маці Божай Фацімскай і Святога Іасафата Кунцэвіча — каталіцкі храм, знаходзіцца ў аграгарадку Светласельскі ў паўднёва-ўсходняй частцы гарадскога пасёлка Шуміліна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 2001 годзе з цэглы з выкарыстаннем няскончанага будынка клуба і спартзалы. Настаяцель прыходу айцец Анджэй Юхневіч ОМІ.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парафія новая і была зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі 28 мая 1999 года. З утварэннем 12 кастрычніка 1999 года новай Віцебскай дыяцэзіі, зацверджанай дзяржаўнымі ўладамі 28 снежня 1999 года, шумілінская парафія дзейнічае на тэрыторыі гэтай дыяцэзіі.
Душпастырамі парафіі спачатку былі браты капуцыны, а пасля, на працягу некалькіх месяцаў, ксёндз Адам Дынак. З 2001 года апека над санктуарыем перададзена Місіянерам Аблатам Беззаганнай Марыі. Душпастырамі ў парафіі былі: а. Крыштаф Барадзей ОМІ (адміністратар у 2001—2003 гадах) і яго вікарый а. Гжэгаж Ваўжыняк ОМІ, таксама адміністратарамі былі а. Пётр Бялевіч ОМІ і а. Ежы Катоўскі ОМІ, іх вікарыямі былі а. Марак Пісарак ОМІ і а. Шыман Фарайтэр ОМІ. З ліпеня 2012 года першым пробашчам парафіі ў Шуміліна быў празначаны а. Анджэй Юхневіч ОМІ. На працягу 2 гадоў у супольнасці быў а. Дзмітрый Занямонскі ОМІ, а ў ліпені 2022 года да яго далучыўся а. Павел Лемех ОМІ.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Манументальны буйнамаштабны будынак сучаснай авангарднай архітэктуры. У аснове развітой аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі прамавугольны ў плане 3-нефавы 2-ярусны аб’ём пад 2-схільным дахам, закрытым па тарцах паўкруглымі шчыпцамі. Такім жа шчытом завершаны і далучаны да фасада прытвор з 3-пралётнай уваходнай аркадай. Кампазіцыю будынка ўскладняе прыбудова 1-павярховага службовага крыла ўздоўж бакавога фасада. Плоскасныя бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнамі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ «Герой працы» № 66. 2012, 21 жніўня.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Маці Божай Фацімскай // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дрыбоўскі. — Мн., 2008. — С. 373.