Касцёл Святога Духа (Віцебск)
Выгляд
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Духа | |
---|---|
55°10′42″ пн. ш. 30°12′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Віцебск |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Дэканат | Віцебскі дэканат |
Будаўніцтва | 2013 |
Касцёл Святога Духа — мураваны каталіцкі храм у горадзе Віцебску. Знаходзіцца па адрасе вуліца Чкалава, 5а.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парафія Святога Духа, аддзеленая ад ужо існуючай парафіі св. Барбары, спачатку мела тытул Маці Божай з ля Салет. Яе арганізацыяй з 1 ліпеня 2000 года займаўся ксёндз Андрэй Бочар. Парафія была зарэгістравана ў 2000 годзе. Касцёлу ў 2000 годзе быў перадзены будынак недабудаванага басейна.
З 2001 года распачаліся набажэнствы ў бляшаным бараку па вул. Чкалава, 5а. Улетку 2002 года парафію пакінулі ксяндзы салятыны, якія дагэтуль у ёй працавалі, і яе пробашчам стаў ксёндз Адам Дынак, дэкан Віцебскага дэканата.
18 мая 2013 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў касцёл[1].
Пробашчы парафіі
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Бочар (2000—2002).
- Адам Дынак (з 2002 года).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Духа (Віцебск) на сайце Catholic.by (бел.)