Касцёл Святога Войцеха (Альшэва)
Касцёл | |
Касцёл Святога Войцеха | |
---|---|
| |
52°28′22,49″ пн. ш. 25°11′50,70″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Альшэва |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Заснавальнік | Войцех Пуслоўскі |
Дата заснавання | 1809 |
Дата пабудовы | 1809 год |
Стан | Захаваўся фрагмент сцяны |
Касцёл Святога Войцеха — колішні каталіцкі храм у в. Альшэва Бярозаўскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл з фамільным склепам Пуслоўскіх пабудаваны ў 1809 годзе[1] на яго сродкі Войцеха Пуслоўскага[2]. У касцёле захоўваўся рарытэтны збор абразоў, вядомы па фотаздымках 1927 года[1].
У 1833 годзе ў фамільны склепе разам са сваёй жонкай быў пахаваны Войцех Пуслоўскі[3]. У фамільным склепе таксама быў пахаваны Францішак-Ксаверы Друцкі-Любецкі, (1778—1846), брат жонкі Войцеха, удзельнік італьянскага паходу А. Суворава (1799), міністр фінансаў Царства Польскага, прах якога быў перавезены з Пецярбургу[1].
Пасля 1863 года касцёл быў перабудаваны ў царкву[3]. Культавае начынне з зачыненага касцёла захоўвалася «Павільёне руж» Старапескаўскай сядзібы[4]
Храм узарваны ў 1960-х гадах савецкай уладай[3]. Захаваўся толькі фрагмент сцяны[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- ↑ Партрэт В. Пуслоўскага і слуцкія паясы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Літвы(недаступная спасылка)
- ↑ а б в Лёс нашчадкаў Войцэха Пуслоўскага маёнтка Пескі
- ↑ Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Касцёл Святога Войцеха (Альшэва) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Войцеха (Альшэва) на сайце Глобус Беларусі (руск.)