Альшэва (Бярозаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Альшэва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Альшэва на карце Беларусі ±
Альшэва (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Альшэва (Бярозаўскі раён)
Альшэва (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Альшэва (Бярозаўскі раён)

Альшэ́ва[1] (трансліт.: Aĺševa, руск.: Ольшево) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 26 км ад Бярозы, за 3,5 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVIII — пачатку XIX ст. ўрочышча ва ўладанні Войцеха Пуслоўскага. У 1809 годзе пабудаваны касцёл (захаваўся толькі фрагмент сцяны) з фамільным склепам Пуслоўскіх, потым цагляная вежа з дубовым крыжам паблізу Альшэва, дзе знаходзіўся гаспадарчы двор. У касцёле захоўваўся рарытэтны збор абразоў (вядомы па фотаздымках 1927 года). У фамільным склепе быў пахаваны Францішак-Ксаверы Друцкі-Любецкі, (1778—1846), брат жонкі Войцеха, удзельнік італьянскага паходу А. Суворава (1799), міністр фінансаў Царства Польскага, прах якога быў перавезены з Пецярбургу.

У канцы XIX ст. ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе ўрочышча Альшэўка ва ўладанні Пуслоўскага, дзейнічаў піцейны дом, сядзіба прыходскага свяшчэнніка, на якой знаходзілася царква і дзейнічала царкоўная школа ў асобным будынку. Паселішча межавала з фальваркам Чашнікі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Святога Войцеха ў 1937 годзе. Юзаф Шыманчык

У 1905 годзе сяло, дзейнічала царква. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года — войскамі Польшчы. У ліпеня—жніўні 1920 года на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, з 1924 года ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 6 будынкаў.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Альшэўскім сельсавеце Бярозаўскага раёна. У той час у сельсавеце працавалі 2 няпоўныя сярэднія школы, саматужны цагельны завод, хатачытальня, магазін. У чэрвеня 1941 — ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Ніўкаўскі (цэнтр — в. Ніўкі).

З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім сельскім (з 25 чэрвеня 1960 года пасялковым) савеце, з 22 студзеня 1963 года ў складзе Здзітаўскага сельсавета, з 7 кастрычніка 1968 года ў Белаазёрскім пасялковым савеце, з 15 верасня 1971 года ў Белаазёрскім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года дзейнічалі птушкаферма, саўгас «Альшэўскі».

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Белаазёрскага сельсавета[2].

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з 2 кароткіх паралельных вуліц, арыентаваных з поўначы на поўдзень, да якіх Т-падобна прымыкае з усходу яшчэ адна вуліца.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Гальшэ́ва
  2. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области»(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]