Касцёл Святога Вінцэнта і кляштар місіянераў (Смілавічы)
Касцёл | |
Касцёл Святога Вінцэнта і кляштар місіянераў | |
---|---|
![]() | |
53°45′09″ пн. ш. 28°00′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Гарадскі пасёлак | Смілавічы |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Заснавальнік | Марцыбела з Агінскіх[d] |
Касцёл Святога Вінцэнта і кляштар місіянераў — колішні мураваны касцёл у гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснавальнiца кляштарнага комплексу, Марцыбела Завішанка з Агінскіх , асадзiла айцоў з аб’яднання ксяндзоў місіянераў у 1747 годзе першапачаткова пры драўляным касцёле.
Узвядзенне мураванай святынi i кляштарных пабудоў пачалося ў 1767 годзе. У 1774 годзе пабудаваны двухпавярховы мураваны кляштарны будынак, пры якiм да 1831 года дзейнічала місіянерская школа. Кансекрацыя касцёла ў гонар святога Вінцэнта адбылася ў 1785 годзе.
Значныя ахвяраванні на кляштар зрабіў гетман Міхал Казімір Агінскі, які багата абсталяваў касцёл. У крыпце касцёла вяліся пахаванні Агінскіх, пазней — Манюшкаў.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай мiсiянеры працягваюць сваю дзейнасць, але пасля паўстання 1830 года царскім загадам ад 19 ліпеня 1832 года кляштар скасаваны, але касцёл заставаўся парафіяльным.
Пасля паўстання 1863 года лiквiдавана парафiя, у 1866 годзе касцёл перадаюць РПЦ. У 1867 годзе храм пераасвячоны як Траецкая царква, але з-за адсутнасцi фiнансавых сродкаў і збяднеласці прыхаджан паступова прыходзiць у заняпад.
З 1922 года будынак стаяў спустошаны i ў сярэдзiне 1930-х гадоў зруйнаваны канчаткова[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ярашэвіч А. А. Смілавіцкі кляштар місіянераў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 54—55. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).