Касцёл Святога Духа (Язвіны)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Духа | |
---|---|
52°08′37,79″ пн. ш. 25°14′38,82″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Язвіны |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | 1750 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000224 |
Стан | руіны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Духа — каталіцкі храм, размешчаны за 1,5 км ад вёскі Язвіны Драгічынскага раёна. Пабудаваны ў 1750 годзе. Помнік архітэктуры барока.
Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны квадратны ў плане аб'ём невялікім уступам пераходзіць у паўкруглую апсіду, арыентаваную на ўсход. Уся пабудова накрыта стромкім двухсхільным дахам, паўкруглым над алтарнай часткай. Сцяна галоўнага фасада завершаная франтонам маляўнічага ўвагнута-пукатага абрысу. Вось сіметрыі пабудовы падкрэсленая праёмам уваходу. Пры перабудове касцёла ў праваслаўны храм, у сярэдзіне вільчыка даху зробленая цыбулепадобная галоўка на высокім васьмерыковым барабане. Пластыку архітэктарства ўзбагачаюць скругленыя вуглы будынку, лапаткі і нішы з ракавінамі на галоўным фасадзе. Галоўнае памяшканне перакрытае цыліндрычным скляпеннем, апсіда — конхай. Будынак асветлены чатырма лучковымі вокнамі і круглай люнетай у апсідзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Духа (Язвіны) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Духа (Язвіны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)