Касцёл Святога Роха (Шабуні)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Касцёл Святога Роха
53°37′41″ пн. ш. 27°33′01″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Шабуні
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Першае згадванне 1796 г.
Сайт [дзейнічае Афіцыйны сайт]

Касцёл Святога Роха — касцёл у вёсцы Шабуні Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя каталіцкай грамады ў Шабунях пачынаецца з канца XVIII ст., калі вернікі вырашылі ўзвесці тут уласную святыню. У 1796 г. на ўсходняй ускраіне вёскі была пабудавана драўляная капліца, якая была асвячона пад тытулам Святога Роха. Дата ўзвядзення капліцы — «1796» — была выразана на парогавай бэльцы.

У 1829 г. старая капліца была перабудавана, аднак даўнейшую парогавую бэльку з датай пабудовы вырашылі захаваць. У 1860 г. капліца зноў была перабудавана, сродкі на рэканструкцыю вылучыў тагачасны ўладальнік гэтых месцаў князь Вітгенштэйн. Бачна падчас гэтай рэканструкцыі святыня значна павялічыла свае памеры, паколькі шэраг архіўных дакументаў таго часу пачынае зваць яе «касцёлам». Пры гэтым дату «1796» на ўваходзе ў капліцу згадваюць як «былую, г.зн. бачна тады якая стала зусім трухлявай бэльку парога ўсё ж давялося замяніць.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]