Катарскі рыял
| Катарскі рыял | |||
|---|---|---|---|
| * араб. ريال قطري | |||
| | |||
| Коды і сімвалы | |||
| Коды ISO 4217 | QAR | ||
| Сімвалы | QR | ||
| Абрэвіятуры | ﷼ • .ر.ق • QR | ||
| Тэрыторыя абарачэння | |||
| Краіна-эмітэнт |
|
||
| Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||
| Дробныя | Дырхам (1⁄100) | ||
| Манеты і банкноты ў абарачэнні | |||
| Манеты | 1, 5, 10, 25 і 50 дырхамаў | ||
| Банкноты | 1, 5, 10, 50, 100 і 500 рыалаў | ||
| Уведзена | 19 мая 1973 | ||
| Валюта-папярэднік | riyal of Qatar and Dubai[d] | ||
| Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
| Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Qatar Central Bank[d] | ||
| Курсы на 12 сакавіка 2026 года | |||
| 1 USD | 3,64 QAR | ||
| 1 EUR | 4,203 QAR | ||
| 1 RUB | 0,04619 QAR | ||
| 1 GBP | 4,877 QAR | ||
| 1 JPY | 0,02289 QAR | ||
| 1 BYN | 1,247 QAR | ||
Ката́рскі рыя́л (араб. ريال, код: QAR) — афіцыйная валюта Катара. Ён падзяляецца на 100 дыхрамаў (درهم) і мае таксама скарачэнне QR (ر.ق).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1966 года, Катар ужываў у якасці нацыянальнай валюты індыйскую рупію. У 1966 годзе пасля дэвальвацыі рупіі краіна, разам з іншымі краінамі Персідскага заліва выбрала шлях на ўвядзенне ўласнай валюты. Але перад гэтым Катар выкарыстоўваў паралельна і Саудаўскі рыял, потым быў уведзены Катарскі і Дубайскі рыял. Да 1973 года, Катар і Дубаі карысталіся рыялам адначасова, але пасля далучэння Дубаі да Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Катар пачаў выкарыстоўваць катарскі рыял самастойна.
Манэты
[правіць | правіць зыходнік]У 1966 годзе, былі ўведзеныя манеты (з назвай Катара і Дубаі) 1, 5, 10, 25 і 50 дыхрамаў. У 1973 годзе былі ўведзены новыя манэты аднолькавай вартасці, але толькі з назвай Катара.
Банкноты
[правіць | правіць зыходнік]У 1966 годзе, Катар і Дубаі увялі ўласныя банкноты вартасцю 1, 5, 10, 25, 50 і 100 рыялаў. Яны былі заменены ў 1973 годзе Катарскім валютным агенцтвам банкнотамі вартасцю 1, 5, 10, 50, 100 і 500 рыялаў.
Адзін катарскі рыял прыкладна каштуе 7800 беларускіх рублёў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Катарскі рыял