Катынь (фільм)
Выгляд
| Катынь | |
|---|---|
| польск.: Katyń | |
| | |
| Жанры | ваенны фільм[1][2][…], драматычны фільм[3] і гістарычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія |
|
| Працягласць | 118 хв. |
| Бюджэт | 15 000 000 PLN (4 000 000 €) |
| Краіна | |
| Мовы | польская, нямецкая і руская |
| Год | 2007, 17 верасня 2007 і 17 верасня 2009[7] |
| IMDb | ID 0879843 |
| Афіцыйны сайт | |
«Каты́нь» (польск.: Katyń) — фільм рэжысёра Анджэя Вайды. Фільм распавядае пра Катынскі расстрэл і зняты паводле кнігі Анджэя Мулярчыка «Post mortem. Катынская гісторыя» (польск.: Post mortem. Opowieść katyńska). Здымкі распачаты 3 кастрычніка 2006 года, скончаны 9 студзеня 2007 года. Урачыстая прэм’ера адбылася 17 верасня 2007 года — на гадавіну ўваходу Чырвонай Арміі на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Сюжэт фільма пачынаецца 17 верасня 1939 года і сканчаецца ўвосень 1945 года. У фільме фактычна чатыры галоўных лініі. Гэта лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія не ведаюць праўды, але здагадваюцца пра яе. Гэта фільм пра жанчын, якія чакаюць, не вераць у смерць, спадзяюцца.
Акцёры
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Артур Жміеўскі | Анджэй ратмістар 8 Палка Ўланаў |
| Мая Асташэўская | Ганна жонка Анджэя |
| Анджэй Хыра | Ежы паручнік 8 Палка Ўланаў, сябра Анджэя |
| Вікторыя Гансеўская | Вераніка «Ніка» дачка Анджэя і Ганны |
| Уладыслаў Кавальскі | Ян бацька Анджэя |
| Мая Камароўская | Марыя маці Анджэя |
| Ян Энглярт | генерал |
| Данута Стэнка | Ружа жонка генерала |
| Агнешка Кавёрская | дачка Ружы і генерала |
| Станіслава Цэлінская | гаспадыня ў доме генерала |
| Павал Малашынскі | Пётр паручнік-пілот, інжынер |
| Магдалена Цялецкая | Агнешка сястра паручніка-пілота |
| Агнешка Глінская | Ірэна сястра паручніка-пілота |
| Ганна Радван | Эльжбэта братава Анны |
| Антоні Паўліцкі | Тадэўш сын Эльжбэты |
| Сяргей Гармаш | савецкі капітан Папоў |
| Альгерд Лукашэвіч | святар |
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Намінацыя на «Оскар» 2008 як найлепшы замежны фільм. Трапіў у шорт-ліст з 5 фільмаў, што намінаваліся на прэмію.
- Галоўная ўзнагарода Польскай кінапрэміі «Арлы» 2008 (усяго атрымана 7 статуэтак ў розных катэгорыях).
- Еўрапейская кінапрэмія (англ.: European Film Awards) за 2008 год атрымала Магдалена Беджыцка ў катэгорыі «Prix D’Excellence» за касцюмы да фільму.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Прэм’ера фільма ў Беларусі адбылася 18 красавіка 2010 года на канале БТ а 15:40. Фільм дубліраваны па-беларуску. Якраз у гэты час ў Польшчы адбывалася пахаванне прэзідэнта Леха Качынскага[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0879843/ Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ http://www.metacritic.com/movie/katyn Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ Directory of World Cinema: East Europe — 2011. — P. 43.
- 1 2 3 http://stopklatka.pl/film/katyn Праверана 28 красавіка 2016.
- 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt0879843/fullcredits Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ http://www.filmaffinity.com/es/film120942.html Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ https://www.zweitausendeins.de/filmlexikon/?sucheNach=titel&wert=532630
- ↑ Фільм «Катынь» пакажуць па БТ 18 красавіка. «Наша Ніва». Праверана 2020-04-11.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Катынь (фільм) на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт фільма Архівавана 12 красавіка 2008. (англ.), (польск.)
- Гэта фільм і пра майго дзядулю(недаступная спасылка)
Катэгорыі:
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2007 года
- Фільмы Польшчы 2007 года
- Фільмы-драмы 2007 года
- Фільмы-драмы Польшчы
- Гістарычныя фільмы Польшчы
- Ваенныя фільмы Польшчы
- Фільмы пра Другую сусветную вайну
- Катынскі расстрэл
- Фільмы, знятыя ў Польшчы
- Фільмы, знятыя ў Варшаве
- Фільмы, знятыя ў Кракаве
- Фільмы на польскай мове
- Фільмы на рускай мове
- Фільмы на нямецкай мове
- Фільмы Анджэя Вайды
- Фільмы па сцэнарыях Анджэя Вайды
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Кшыштаф Пендарэцкі