Сабор Святых Станіслава і Вацлава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сабор Святых Станіслава і Вацлава
польск.: Katedra wawelska
польск.: Katedra na Wawelu
Выгляд з поўдня
Выгляд з поўдня
50°03′16″ пн. ш. 19°56′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Кракаўская архідыяцэзія[d]
Благачынне Cathedral Parish of St. Stanislaus and St. Wenceslas in Krakow[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура, раманскае мастацтва[d], готыка і барока
Архітэктар Giovanni Battista Trevano[d] і Джавані Батыста Джызлені[d]
Першае згадванне XI стагоддзе
Дата заснавання 1020
Сайт katedra-wawelska.pl (польск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Галоўны ўваход
Інтэр'ер сабора

Сабор святых Станіслава і Вацлава ў Кракаве быў пабудаваны на ўзгорку Вавель. Царква з'яўляецца кафедральным саборам Кракаўскай архідыяцэзіі каталіцкай царквы Польшчы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На месцы цяперашняга храма раней размяшчаліся два іншыя будынкі: Кафедральны касцёл св. Вацлава (быў пабудаваны ў 1020 і разбураны чэшскім князем Бржэціславам ў 1038) і асвечаны ў 1142 трохнефны касцёл біскупа і святога велікамучаніка Станіслава Шчапаноўскага. Гэты будынак згарэў ў 1305 годзе, засталася толькі крыпта св. Леанарда.

Некалькі гадоў пазней біскуп Нанкер пачаў будаваць трэці, ужо гатычны храм. Паколькі Кракаў заставаўся да 1609 года сталіцай Польшчы, кафедральны сабор служыў адначасова прыдворным храмам, а ў падземных пахавальнях спачываюць каралі Польшчы.

Вавельскі сабор быў у наступных стагоддзях неаднаразова перабудаваны. Вакол будынка былі пабудаваныя капліцы, сярод іх капліца караля Жыгімонта, шэдэўр рэнесанснай архітэктуры, работы італьянскага дойліда Барталамеа Берэцы (1533).

На званіцы Жыгімонта, пабудаванай у XIV стагоддзі як частка ўмацаванняў Вавельскага пагорка, знаходзіцца звон "Зігмунд", самы вядомы са званоў Польшчы, з'яўляецца нацыянальным сімвалам краіны.

Ў 1399 годзе ў архікафедральным саборы была пахавана каралева Польшчы святая Ядзвіга, а ў XVII стагоддзі пабудаваны ў цэнтры сабора маўзалей святога Станіслава Шчапаноўскага.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Саркафаг Юльюша Славацкага

У кафедры пахаваныя амаль усе каралі Польшчы ад Уладзіслаў I Лакетка да Станіслава Ляшчынскага (17 каралёў, у тым ліку 2 каралевы), кракаўскія біскупы і іншыя вядомыя дзеячы.

Каралі польскія Святыя
Іншыя

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Skowron Ryszard Wawel. Kronika dziejów; Kraków: Zamek Królewski na Wawelu, 2001, ISBN 83-88476-05-X.
  • Michał Rożek Katedra Wawelska w XVII wieku, Wydawnictwo Literackie; Kraków 1980, ISBN 83-08-00198-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.