Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зорныя Войны. Эпізод III: Помста СітхаўM:
Star Wars. Episode III. Revenge of the Sith
Постар фільма
Жанр прыгоды,
фантастыка,
меладрама
Рэжысёр Джордж Лукас
Прадзюсар Джордж Лукас
Сцэнарыст Джордж Лукас
У галоўных
ролях
Хейдэн Крыстэнсен
Юэн Мак-Грэгар
Наталі Портман
Іэн Мак-Даярмід
Фрэнк Оз
Сэмюэл Л. Джэксан
Крыстафер Лі
Аператар Дэвід Татэрсал
Кампазітар Джон Уільямс
Кінакампанія Lucasfilm
Працягласць 140 хвіл
Бюджэт 115 млн дол.[1].
Зборы 848,754,768 дол.[1]
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская мова
Год 2005
Папярэдні фільм Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў
Наступны фільм Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея
IMDb ID 0121766
Афіцыйны сайт(англ.) 

«Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў» (англ.: Star Wars Episode III: Revenge of the Sith) — эпічны фантастычны фільм 2005 года, які быў выраблены Джорджам Лукасам. Гэта шосты фільм з усёй сагі «Зорныя войны» і трэці з пункту гледжання ўласнай храналогіі серыяла.

Фільм распавядае пра падзеі трэцяга года вайны клонаў. Галактычная Рэспубліка, некалі спакойная і гарманічная дзяржава, ператварылася ў поле бітвы паміж войскамі клонаў, узначаленых канцлерам Палпацінам, і армадай дроідаў, якіх вядзе граф Дуку, цёмны лорд сітхаў. Рэспубліка павольна апускаецца ў цемру. Толькі рыцары-джэдаі, абаронцы міру і справядлівасці, здольныя супрацьстаяць злу, якое хутка паглыне галактыку. Але сапраўдная бітва ідзе ў душы ў маладога рыцара-джэдая Энакіна, які разрываецца паміж абавязкам джэдая і каханнем да сваёй жонкі, сенатара Падмэ Амідала. І ад таго, якое пачуццё ў ім пераможа, залежыць будучыня ўсяго свету.

Фільм выйшаў 19 мая 2005 года і атрымаў даволі пазітыўныя водгукі крытыкаў, у адрозненне ад папярэдніх двух прыквелаў. «Помста сітхаў» усталяваў новы рэкорд у першы ж тыдзень і зарабіў больш за 850 мільёнаў долараў па ўсім свеце, стаўшы самым прадаваным фільмам у 2005 годзе на тэрыторыі ЗША і другім самым прадаваным фільмам 2005 года ў свеце.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Box office data on Star Wars Episode III: Revenge of the Sith. Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012. Праверана 10 мая 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы Джорджа Лукаса

Шаблон:Відэагульні па «Star Wars»