Келецкае ваяводства (1945—1975)
Выгляд
| Келецкае ваяводства | |
|---|---|
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 21 жніўня 1945 |
| Дата скасавання | 28 мая 1975 |
|
|
|
Келецкае ваяводства (польск.: Województwo kieleckie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1945—1975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Кельцы.
Было ўтворана пасля Другой сусветнай вайны дэкрэтам Польскага камітэту нацыянальнага вызвалення ад 21 жніўня 1944 года. 6 ліпеня 1950 года са складу ваяводства быў вылучаны Чэнстахоўскі павет (увайшоў у склад Катавіцкага ваяводства). Але ваяводства павялічылася за кошт Апачынскага і Канэцкага паветаў (з Лодзьскага ваяводства).