Мазурская акруга
Мазурская акруга | |
---|---|
Краіна | |
Дата ўтварэння | 14 сакавіка 1945 |
Дата скасавання | 28 чэрвеня 1946 |
Мазурская акруга (польск.: Okręg mazurski), таксама акруга Усходняя Прусія (польск.: okręg Prusy Wschodnie) — адміністрацыйная адзінка ў складзе пасляваеннай Польшчы, якая існавала на тэрыторыях былой нямецкай Усходняй і Заходняй Прусіі, далучаных да Польшчы у 1945—1946 гадах па выніках Другой сусветнай вайны (так званыя вернутыя тэрыторыі).
Акруга была ўтворана 14 сакавіка 1945 года. Яна ахоплівала тэрыторыю былой Усходняй Прусіі ў межах 1939 года, якія ўвайшлі ў склад Польшчы (уключаючы рэгіён ніжняга цячэння Віслы і субрэгіён Элка, Голдапа і Алецка). 28 чэрвеня 1946 года акруга была скасавана і пераўтворана ў Альштынскае ваяводства пасля ўключэння Павісля (без Сушскага павета) у Гданьскае ваяводства, а Элцкага, Галдапскага і Алецкага паветаў — у Беластоцкае ваяводства.
Акруговым адміністратарам быў урадавы ўпаўнаважаны Якуб Правін.