Бенуа Поль Эміль Клапейрон
Выгляд
(Пасля перасылкі з Клапейрон, Бенуа Поль Эміль)
| Бенуа Поль Эміль Клапейрон | |
|---|---|
| фр.: Émile Clapeyron | |
| |
| Дата нараджэння | 26 студзеня 1799[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 28 студзеня 1864[1][2][…] (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фізік, інжынер, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | тэрмадынаміка |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Член у | |
| Узнагароды | |
Бенуа Поль Эміль Клапейро́н (фр.: Benoît Paul Émile Clapeyron; 26.1.1799, Парыж — 28.1.1864) — французскі фізік. Член Парыжскай АН (1858). Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1830).
Скончыў Політэхнічную школу ў Парыжы (1818). З 1820 працаваў у Пецярбургу ў Інстытуце інжынераў шляхоў зносін, з 1830 прафесар Школы мастоў і дарог у Парыжы.
Навуковыя працы па тэорыі цеплаты, пластычнасці і раўнавазе цвёрдых цел. Надаў ідэям Н. Л. С. Карно строгую матэматычную форму, увёў у тэрмадынаміку метад індыкатарных дыяграм. Вывеў у 1834 годзе ўраўненне стану ідэальнага газу (гл. ўраўненне Клапейрона—Мендзялеева) і ўраўненне для апісання фазавых пераходаў І роду (гл. ўраўненне Клапейрона—Клаўзіуса).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Emile Clapeyron // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Клапейрон Бенуа Поль Эміль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 319.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1799 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 28 студзеня
- Памерлі ў 1864 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манмартр
- Выпускнікі Політэхнічнай школы
- Члены Французскай акадэміі навук
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Спіс вучоных і інжынераў на Эйфелевай вежы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Інжынеры Францыі
- Фізікі Францыі
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
