Невялікая (20—60 см) шызая расліна з разгалінаваным сцяблом. Суквецці сабраны ў верхняй часткі расліны. Яно мае зверху кветкі, а дадолу зялёныя плоскія авальныя струкі каля 6 мм даўжыні і 4 мм шырыні. Кожны струк ўтрымлівае дзве 2,5 мм насеніны. Ствол пакрыты лісцем з зубатым краем і валасінкамі.
Расліна належыць да таго ж роду, што і клапоўнік пасяўны (Lepidium sativum). У насенні клапоўніка змяшчаецца 22,2—28,5 % тлустага светла-жоўтага алею з вострым, амаль пякучым смакам, якія нагадваюць смак горкага перцу. І саму расліна і яе алей выкарыстоўвалі як заправу да салатаў і рыбных або мясных страў. Лісце ўжываюць сырым, альбо адварваюць на працягу 10 хвілін[2].
Разглядаюць магчымасць выкарыстання клапоўніка палявога як сельскагаспадарчай алейнай расліны[3].
Траццякоў Д. І. Клапоўнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 27.
М. Л. Рева, Н. Н. Рева Дикі їстівні рослини України / Київ, Наукова думка, 1976 — 168 с. (укр.)