Клас-Ян Хюнтэлар
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дырк Клас-Ян Хюнтэлар | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушкі | Паляўнічы, Клас-Ян Галтэлар | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 жніўня 1983[1][2][3] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Клас-Ян Хюнтэлар (нідэрл.: Klaas-Jan Huntelaar; нар. 12 жніўня 1983, Вор-Дрэмпт, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік амстэрдамскага «Аякса» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Хюнтэлар з’яўляецца пладавітым нападнікам[4] з бліскучай тэхнікай і атлетызмам[5], яго часцяком параўноўваюць па стылі з такімі ігракамі, як Марка ван Бастэн[6] і Руд ван Ністэльрой[7].
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
ПСВ[правіць | правіць зыходнік]
У 2000 годзе шаснаццацігадовы Хюнтэлар паступіў у футбольную акадэмію ПСВ і неўзабаве праявіў сябе ў моладзевай камандзе як добры бамбардзір. Ён дэбютаваў у матчы за асноўны склад ПСВ у другой палове сезону 2002/03, але гэты матч стаў адзіным, праведзеным за клуб з Эйндхавена ў чэмпіянаце Нідэрландаў.
«Дэ Графсхап» і «Апельдорн»[правіць | правіць зыходнік]
Не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе ПСВ, Гюнтелар адправіўся ў арэнду ў клуб «Дэ Графсхап», каб набрацца вопыту. Ён згуляў 9 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Нідэрландаў, але ні разу не здолеў забіць.
Улетку 2003 года ён зноў быў адпраўлены ў арэнду, на гэты раз у клуб «Апельдорн», які выступаў у першым дывізіёне. Там Хюнтэлару атрымалася забіць 26 галоў у 35 матчах і стаць найлепшым бамбардзірам дывізіёна.
«Херэнвен»[правіць | правіць зыходнік]
Пасля таго, як ігрок вырашыў не падаўжаць свой кантракт з ПСВ, «Херэнвен» набыў яго за 100 тысяч еўра. У першым сваім паўнавартасным сезоне ў вышэйшым дывізіёне Хюнтэлар забіў 17 галоў у 31 матчы і дапамог «Херэнвену» патрапіць у Кубак УЕФА. За палову сезону 2005/06 ён забіў 17 галоў у 15 матчах і зімой перайшоў у «Аякс», які заплаціў за яго 9 млн еўра.
«Аякс»[правіць | правіць зыходнік]
Хюнтэлар адразу дамогся поспеху ў «Аяксе», забіўшы адзін з самых прыгожых галоў сезону ўдарам праз сябе ў дададзены час на паўфінальным матчы Кубка Нідэрландаў супраць «Роды». Па выніках сезону Хюнтэлар стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 33 галы.
«Рэал»[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку снежня 2008 года было абвешчана аб тым, што «Аякс» і мадрыдскі «Рэал» дасягнулі пагаднення па трансферы футбаліста, 4 снежня прайшла цырымонія, у якой нідэрландскі футбаліст быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «каралеўскага клуба» і атрымаў футболку з нумарам 19.
«Мілан»[правіць | правіць зыходнік]
7 жніўня 2009 года Хюнтэлар падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2013 года з італьянскім «Міланам», сума трансферу склала каля 15 мільёнаў еўра.
«Шальке 04»[правіць | правіць зыходнік]
31 жніўня 2010 года Хюнтэлар перайшоў у нямецкі «Шальке 04»[8], дзе да яго вярнулася яго ранейшая выніковасць.
Вяртанне ў «Аякс»[правіць | правіць зыходнік]
1 чэрвеня 2017 года «Аякс» абвясціў аб вяртанні Хюнтэлара ў каманду[9].
Нацыянальная зборная[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў у зборнай Нідэрландаў 16 жніўня 2006 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі і адразу забіў 2 мячы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Нідэрландаў: 2019
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў (3): 2006, 2007, 2019
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў (2): 2007, 2019
- Уладальнік Кубка Германіі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2011
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Klaas-Jan Huntelaar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ KLAAS-JAN HUNTELAAR // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Klaas Jan Huntelaar // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ «Huntelaar swaps Madrid for Milan». UEFA.com.
- ↑ «The Hunter’s pursuit of excellence». FIFA.com.
- ↑ «Huntelaar follows Van Basten». UEFA.com.
- ↑ Hodges, Vicki (11 January 2008). «Man United keen on Dutch striker Huntelaar». London: The Telegraph.
- ↑ «Klaas-Jan Huntelaar stürmt künftig für Schalke 04!» FC Schalke 04.de
- ↑ Хунтелар вернулся в «Аякс». by.tribuna.com.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клас-Ян Хюнтэлар
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце «Шальке 04»
- Нарадзіліся 12 жніўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Гелдэрландзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Нідэрландаў
- Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе
- Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
- Ігракі ФК Шальке 04
- Ігракі ФК Мілан
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Херэнвен
- Ігракі ФК ПСВ
- Ігракі ФК АГОВВ
- Ігракі ФК Дэ Графсхап