Перайсці да зместу

Робін ван Персі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Робін ван Персі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 жніўня 1983(1983-08-06)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства  Нідэрланды
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1997—1998 Нідэрланды Эксельсіёр (Ротэрдам)
2001—2004 Нідэрланды Феенорд (Ротэрдам)
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2004 Нідэрланды Феенорд (Ротэрдам) 61 (15)
2004—2012 Англія Арсенал (Лондан) 194 (96)
2012—2015 Англія Манчэстэр Юнайтэд 86 (48)
2015—2018 Турцыя Фенербахчэ (Стамбул) 57 (25)
2018—2019 Нідэрланды Феенорд (Ротэрдам) 37 (21)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000 Нідэрланды Нідэрланды (да 17) 6 (0)
2001 Нідэрланды Нідэрланды (да 19) 6 (0)
2002—2005 Нідэрланды Нідэрланды (да 21) 12 (1)
2005—2017 Нідэрланды Нідэрланды 102 (50)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра ПАР 2010
Бронза Бразілія 2014
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Робін ван Персі (нідэрл.: Robin van Persie; нар. 6 жніўня 1983, Ротэрдам) — былы галандскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2005—2017). Вядомы па выступам за англійскія «Арсенал» (куды перайшоў у 2004 годзе з ротэрдамскага «Феенорда») і «Манчэстэр Юнайтэд».

У складзе зборнай Нідэрландаў гуляў на трох чэмпіянатах свету і двух чэмпіянатах Еўропы.

Робін нарадзіўся 6 жніўня 1983 года ў Ротэрдаме. Бацькі развяліся, калі ван Персі быў зусім маленькім. Пасля суда Робін застаўся з бацькам, а дзве яго сястры з маці. Хлопчыка выхоўвала вуліца: бацька і сын ван Персі жылі ў прыгарадзе Ротэрдама, у імігранцкім квартале. У школе Робін славіўся заўзятым падшыванцам, і яго некалькі разоў спрабавалі выключыць за благія паводзіны. Бацька адвёў яго ў футбольную секцыю «Эксельсіёра», трэцяга па значнасці ротэрдамскага клуба. Дзіця апынулася пад наглядам, і зносіны са шпаной былі зведзены да мінімуму. «Феенордаўскія» скаўты ўбачылі ў «Эксельсіёры» вельмі здольнага і хуткага футбаліста. Ва ўзросце 13 гадоў Робін ван Персі ўжо трэніраваўся ў школе «Феенорда».

У студзені 2004 года Робін падпісаў кантракт з лонданскім «Арсеналам». Пасля таго, як клуб пакінуў Рабер Пірэс, завяршыў кар’еру Дэніс Бергкамп, роля аднаго з лідараў дасталася ван Персі. Арсен Венгер знайшоў «Кобру» на месцы левага нападніка. Робін доўгі час гуляў вельмі важную ролю ў «Арсенале», з 2011 па 2012 гады быў капітанам каманды.

«Манчэстэр Юнайтэд»

[правіць | правіць зыходнік]

15 жніўня 2012 года кіраўніцтва «Арсенала» абвесціла, што яны ўзгоднелі ўмовах пераходу гульца ў «Манчэстэр Юнайтэд», але ван Персі да гэтага часу яшчэ не пагадзіўся на асабістыя ўмовы з клубам[4]. 17 жніўня 2012 года, ван Персі афіцыйна быў прэзентаваны як гулец манчэстэрскага клуба, падпісаўшы дамову на чатыры гады. Пераход, паводле звестак, каштаваў «Манчэстэр Юнайтэд» 24 млн фунтаў стэрлінгаў[5].

Па выніках сезона 2012/13 нарэшце стаў чэмпіёнам Англіі, чаго за 8 гадоў так і здолеў дасягнуць у складзе «Арсенала». Пазней, аднак, «Манчэстэр Юнайтэд» ужо не меў такіх поспехаў у чэмпіянаце, і эфектыўнасць Робіна ў атацы таксама значна паменшылася: за два сезоны (2013/14 і 2014/15) ён забіў усяго 22 галы, у той час як у сезоне 2012/13 адзначыўся 26 выніковымі стрэламі.

14 ліпеня 2015 года было афіцыйна падпісанні ван Персі кантракт з турэцкім «Фенербахчэ» на тры гады[6].

Вяртанне ў «Феенорд»

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2018 года стала вядома аб вяртанні ван Персі ў «Феенорд»[7]. У маі 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе Робін ажаніўся са сваёй даўняй сяброўкай мараканскага паходжання Бухры. Пара мае двух дзяцей.

У 2005 годзе ван Персі падазраваўся ў згвалтаванні галандскай мадэлі, аднак паліцыя адпусціла яго, калі была даказана яго невінаватасць.

Нідэрланды Феенорд

Англія Арсенал

Англія Манчэстэр Юнайтэд

Нідэрланды Зборная Нідэрландаў

Зноскі