Ар’ен Робен
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
23 студзеня 1984[1][2][…] (41 год) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Ар’ен Робен (нідэрл.: Arjen Robben; нар. 23 студзеня 1984, Бедзюм, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, які выступае на пазіцыях нападніка ці вінгера. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2003—2017). З’яўляецца чэмпіёнам чатырох краін, гэта значыць Нідэрландаў, Англіі, Іспаніі і Германіі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Робен нарадзіўся і вырас у невялікім мястэчку Бедзюм, размешчаным побач з горадам Гронінген, дзе і пачаў гуляць у футбол у мясцовым клубе.
«Гронінген»
[правіць | правіць зыходнік]Гульня Робена і яго футбольныя здольнасці прыцягнулі ўвагу да яго скаўтаў клуба «Гронінген». У лістападзе 2000 года Робен упершыню апынуўся ў заяўцы першай каманды клуба, аднак на поле гэтак і не выйшаў. 3 снежня 2000 года ў матчы супраць «Валвейка» упершыню выйшаў на замену на 79-й хвіліне. У хуткім часе футбаліст заняў месца ў асноўным складзе камады. Улетку 2002 года быў набыты клубам ПСВ за 3,9 млн еўра.
ПСВ
[правіць | правіць зыходнік]У першым сезоне за ПСВ Робен правёў 33 матчы і забіў 12 галоў[3]. Па заканчэнні сезона яго назвалі іграком года ў ПСВ разам з іншым нападнікам Мацеям Кежманам, з якім Робен стварыў тандэм у нападзе каманды, названы заўзятарамі ПСВ «Бэтмен і Робен». У 2004 годзе пераехаў у англійскі клуб «Чэлсі».
«Чэлсі»
[правіць | правіць зыходнік]Робен быў вымушаны прапусціць пачатак свайго першага сезона ў Англіі з-за траўмы, атрыманай у таварыскай гульні з італьянскім клубам «Рома», дзе Ар’ен у сутыкненні з Аліўе Дакурам атрымаў пералом плюсневаў косці. У выніку ён змог дэбютаваць у складзе «арыстакратаў» толькі ў лістападзе, у гульні чэмпіянату Англіі супраць «Эвертана», дзе быў прызнаны іграком матча. Свае першыя матчы Робен правёў добра, за што атрымаў тытул іграка месяца ў АПЛ[4].
«Рэал Мадрыд»
[правіць | правіць зыходнік]22 жніўня 2007 года Робен стаў іграком «Рэала», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў. За пераход вінгера «Рэал» выплаціў «Чэлсі» суму ў 36,550 млн еўра[5]. Гэтая купля стала 5-й па суме трансферам у гісторыі «Рэала», пасля Зінэдзіна Зідана, Луіша Фігу, Дэвіда Бекхэма і Раналду[6].
«Баварыя» Мюнхен
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2009 года Робен быў выстаўлены на трансфер. Прычынай гэтага стала купля «Рэалам» двух футбалістаў, Крыштыяну Раналду і Кака[7]. Неўзабаве Робен быў набыты нямецкім клубам «Баварыя» з Мюнхена, які заплаціў за трансфер галандца 25 млн еўра[8].
У снежні 2018 года стала вядома, што па заканчэнні сезона Робен пакіне «Баварыю»[9]. У ліпені 2019 года, нягледзячы на прапановы ад іншых клубаў, абвясціў аб завяршэнні кар’еры[10].
Вяртанне ў «Гронінген»
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2020 года вырашыў аднавіць кар’еру іграка ў складзе роднага «Гронінгена»[11]. Значную частку сезона 2020/21 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2021 года вырашыў паўторна завяршыць кар’еру[12].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У складзе зборнай Нідэрландаў Робен дэбютаваў 30 красавіка 2003 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Партугаліі, які скончыўся ўнічыю з лікам 1:1, у гэтай гульні Робен замяніў на 77-й хвіліне Марка Овермарса, таксама ў гэтай гульні дэбютаваў іншы малады футбаліст, Уэслі Снейдэр[13].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Нідэрландаў: 2003
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2004
- Чэмпіён Англіі (2): 2005, 2006
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2005
- Уладальнік Кубка Лігі (2): 2005, 2007
- Уладальнік Кубка Англіі: 2007
- Чэмпіён Іспаніі: 2008
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2008
- Чэмпіён Германіі (8): 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Германіі (5): 2010, 2013, 2014, 2016, 2019
- Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2012, 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2010
- Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2014
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Робен мае трох дзяцей: сыноў Люка 2008 года нараджэння і Кая 2012 года нараджэння і дачку Лін 2010 года нараджэння.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Arjen Robben // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ARJEN ROBBEN // Argentine Soccer Database
- ↑ Профіль на сайце eurosport
- ↑ FA Premier League Seasonal awards 2004/05 Архівавана 11 снежня 2006.
- ↑ Real secure Robben & Heinze. skysports.com
- ↑ Robben determined to prove his worth. abc.net
- ↑ «Могучий голландец». sports.ru
- ↑ Bayern Munich seal Robben signing. bbc.co.uk
- ↑ Роббен покинет «Баварию» по окончании сезона. Он в клубе почти 10 лет. by.tribuna.com
- ↑ Роббен объявил о завершении карьеры. by.tribuna.com
- ↑ Роббен хочет возобновить карьеру в «Гронингене». by.tribuna.com
- ↑ 37-летний Роббен вновь завершил карьеру. by.tribuna.com
- ↑ Kluivert marca un tanto histórico a pase de Makaay. hemeroteca
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ар’ен Робен