Перайсці да зместу

Лерой Фер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Лерой Фер
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ёхан Лерой Фер
Нарадзіўся 5 студзеня 1990(1990-01-05)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Нідэрланды
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Турцыя Аланьяспор
Нумар 4
Маладзёжныя клубы
0000—1999 Нідэрланды ДВА
1999—2007 Нідэрланды Феенорд
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Нідэрланды Феенорд 103 (14)
2011—2013 Нідэрланды Твентэ 58 (13)
2013—2014 Англія Норвіч Сіці 30 (3)
2014—2016 Англія Куінз Парк Рэйнджэрс 45 (8)
2016   Уэльс Суонсі Сіці 11 (0)
2016—2019 Уэльс Суонсі Сіці 79 (8)
2019—2021 Нідэрланды Феенорд 51 (2)
2021— Турцыя Аланьяспор
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Нідэрланды Нідэрланды (да 17) 10 (2)
2007—2009 Нідэрланды Нідэрланды (да 19) 10 (2)
2009—2012 Нідэрланды Нідэрланды (да 21) 25 (4)
2010—2014 Нідэрланды Нідэрланды 11 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Бразілія 2014
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 жніўня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лерой Ёхан Фер (нідэрл.: Leroy Johan Fer; нар. 5 студзеня 1990, Зутэрмер, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Аланьяспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Бацькі Лероя паходзяць з Нідэрландскіх Антылаў.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Фер з’явіўся ў асноўнай камандзе «Феенорда» ў сезоне 2007/08. 2 снежня Лерой дэбютаваў у Эрэдывізі пад кіраўніцтвам Берта ван Марвейка. Ва ўзросце 17 гадоў Лерой на 84-й хвіліне замяніў Нуры Шахіна ў матчы супраць «Хераклеса» (6:0)[3]. Праз чатыры дні, 6 снежня, Лерой падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Феенордам» да лета 2012 года. У сезоне 2008/09 Фер паступова стаў іграком асноўнага складу, гуляючы ў зоне атакуючага паўабаронцы пад Роем Макаем. 18 верасня 2008 года Фер дэбютаваў на еўрапейскай арэне ў Кубку УЕФА ў матчы супраць шведскага «Кальмара». У сезоне 2009/10 ігрок стаў ключавой фігурай каманды, вярнуўшыся на пазіцыю апорнага паўабаронцы.

Сезон 2011/12 Фер пачаў з двух галоў у стартавых чатырох матчах чэмпіянату Нідэрландаў, пасля чаго 1 верасня 2011 года перайшоў у «Твентэ», падпісаўшы кантракт па схеме «3+1»[4]. 13 ліпеня 2013 года Фер падпісаў кантракт з англійскім клубам «Норвіч Сіці»[5], аднак у першым жа сезоне «канаркі» занялі 18 месца ў чэмпіянаце і пакінулі Прэм’ер-лігу.

28 жніўня 2014 года перайшоў у лонданскі «Куінз Парк Рэйнджэрс», які вярнуўся ў Прэм’ер-лігу. Застаўся ў клубе і пасля таго, як той зноў вылецеў у Чэмпіёншып па выніках сезона 2014/15. У лютым 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Суонсі Сіці»[6], а ў ліпені быў выкуплены валійскім клубам[7]. Пазней стаў капітанам «Суонсі Сіці».

Па заканчэнні сезона 2018/19 пакінуў валійскую каманду ў якасці свабоднага агента. З ліпеня 2019 года стаў трэніравацца з «Феенордам» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[8].

У жніўні 2021 года перайшоў у турэцкі «Аланьяспор».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

26 жніўня 2009 года Фер абвясціў, што ён прыняў канчатковае рашэнне і аддаў перавагу выступам за нацыянальную зборную Нідэрландаў на міжнароднай арэне[9], у складзе якой дэбютаваў 11 жніўня 2010 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Украіны (1:1). Да гэтага Фер меў магчымасць выступаць за зборную Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў.

«Фееноорд»:

Зноскі