Клецкае радовішча пяскоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кле́цкае радо́вішча пяско́ў — радовішча каля паўднёва-ўсходняй ускраіны г. Клецка. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы — 849 тыс. м³[1].

Пяскі шэрыя, жаўтавата-шэрыя, бурыя, сярэдне- і буйназярністыя, месцамі гліністыя, палевашпатава-кварцавыя, з праслоямі і лінзамі пясчана-жвіровага матэрыялу і дробназярністых пяскоў: жвіру буйней за 5 мм у іх да 43,5 %, гліністых і пылаватых часцінак 1—7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2— 11,3 м, ускрышы (дробназярністыя гліністыя пяскі) 0,2—3,1 м. Жвір і пясок прыдатныя ў дарожным будаўніцтве, пры ўмове абагачэння — на выраб бетону. Радовішча не распрацоўваецца[1].

Зноскі

  1. а б Клецкае радовішча пяскоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]