Клява (вёска)
Выгляд
Вёска
Клява
|
Клява́[1] (трансліт.: Kliava, руск.: Клева) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Машчаніцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў 38 км на захад ад Бялыніч, у 53 км ад чыгуначнай станцыі Друць (лінія Магілёў — Асіповічы) і за 81 км ад Магілёва. Размешчана на рацэ Клява (прыток Бярэзіны); з паўднёва-заходняга боку мяжуе з лесам. Даступна праз прасёлачную дарогу і аўтадарогу Магілёў — Мінск[2].
Вёска мае лінейную планіроўку: адна вуліца з арыентацыяй з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая: драўляныя аднапавярховыя сялянскія дамы з прысядзібнымі ўчасткамі[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X–XIII стагоддзі), 1,2 км на поўнач ад вёскі Клёва, на правым беразе р. Клёва —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000365.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Магілёўская вобласць. 2008, p. 367.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Магілёўская вобласць. 2008, p. 368.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — С. 367—368. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0409-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх