Клявіца (Ашмянскі раён)
Вёска
Клявіца
| ||||||||||||||||||||
Кляві́ца[1] (трансліт.: Kliavica, руск.: Клевица) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Граўжышкоўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска вядома з пачатку XVI ст. як двор Васіля Глінскага, потым належала Глябовічам, Грабскім, а ў XIX ст. Умястоўскім.
Касцёл св. Антонія быў узведзены тут Умястоўскімі ў 1799 г. з дрэва і прыпісаны да нарвілішскай парафіі (цяпер Літва) у якасці філіяльнага (у другой палове XIX ст. капліца была далучана да сурвілішскай парафіі Вішнеўскага дэканата). Гэта быў выцягнуты па падоўжанай восі бязвежавы зальны аб’ём з трохгранным прэзбітэрыем. Справа перад уваходам стаяла званіца, абнесеная бервяной агароджай. Руіны касцёла захоўваліся яшчэ ў 1980-я гг. Сёння ацалелі толькі парослыя хмызняком падмуркі (прыблізна 7 на 18 м) на закінутым пагосце на поўдзень за вёскай, злева ад шашы на Літву.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Каталіцкая капліца
- Крыж на скрыжаванні дарог
-
Крыж на скрыжаванні дарог
-
Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайы
-
Капліца
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клявіца (Ашмянскі раён)