Перайсці да зместу

Граўжышкоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Граўжышкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ашмянскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў[1]
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Граўжышкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 809
Плошча 175,8[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Граўжышко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 года вёска) Граўжышкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лудскага сельсавета[2]. 2 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Крайванцаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў: Баўбы, Відэйшы, Вільчаны, Віцюлі, Дубрава, Ленкаўшчына, Мазураўшчына, Мікшчаўшчына, Павілойці, Побалеўшчына[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У верасні 1975 года ў склад Кальчунскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Адамаўшчына, Габрыялаўшчына, Гушчы, Ленкаўшчына, Лойцеўшчына, Людвікаўшчына, Ралаўшчына, Яхімішкі, хутары Бурнішкі, Суглобішкі і Суслішкі)[4]. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Алтажышкі, Буйкі, Іванкаўшчына і Махавое[5], у 1986 годзе — вёска Слабодка (злілася з вёскай Луды)[6]. 21 снежня 1987 года ў склад Семярніцкага сельсавета перададзена вёска Лакуцеўшчына, у склад Кальчунскага сельсавета — 5 населеных пунктаў (вёскі Баўбы, Побалеўшчына, Сенкаўшчына, хутары Відэйшы і Мазураўшчына)[7]. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутары Гута і Хаваншчына[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1064 чалавекі[9], 90,8 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 1,0 % — рускія, 0,9 % — армяне[10]; паводле перапісу 2019 года — 809 чалавек[11].

Зноскі

  1. 1 2 Гравжишковский сельсовет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2017. Праверана 4 ліпеня 2017.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 і 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).
  6. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  7. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  8. Решение Ошмянского районного Совета депутатов от 22 ноября 2012 г. № 120 Об упразднении сельских населенных пунктов Ошмянского района
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 21 снежня 2019.
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.