Клімент Васілевіч Квітка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Клімент Васілевіч Квітка
Kliment kvitka1.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Клімент Васілевіч Квітка
Дата нараджэння 23 студзеня 1880(1880-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1953(1953-09-19) (73 гады)
Месца смерці
Краіна Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union (1924–1955).svg СССР
Жонка: Леся Украінка
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкавед-фалькларыст
Інструменты фартэпіяна
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Клімент Васілевіч Квітка (4 лютага (23 студзеня) 1880, с. Хмялёў, цяпер Роменскі раён, Сумская вобласць - 19 верасня 1953; Масква) — украінскі музыказнаўца-фалькларыст.

Адзін з заснавальнікаў савецкай музычнай этнаграфіі. Аўтар шматлікіх тэарэтычных прац, прысвечаных украінскаму музычнаму фальклору. Яму належаць таксама працы па вывучэнні народных музычных інструментаў, навучальныя і метадычныя дапаможнікі. Узнагароджаны 2 ордэнамі, а таксама медалямі. Распрацаваў новую методыку палявой працы, тэарэтычнай асновы этнамузыкальнай сацыялогіі і гісторыка-параўнальнага вывучэння музыкі этнічна роднасных народаў (славян, цюрак). Зрабіў шэраг важных адкрыццяў у вобласці паходжання і распаўсюджвання першабытных гукашэрагаў, храматызмаў, рытмічных архетыпаў і народных музычных інструментаў. Істотнае значэнне маюць і яго працы па крытыцы крыніц.

К. В. Квітка сабраў звыш 6000 украінскіх, рускіх, беларускіх і інш. народных песень.

Квітка зрабіў унікальныя запісы на фанограф дум кабзара Ігната Ганчарэнкі, галасоў Лесі Украінкі і Івана Франко. Таму нездарма яго называюць заснавальнікам украінскай музычнай этнаграфіі.

Зборнікі песень[правіць | правіць зыходнік]

  • «Народнi мелодiї з голосу Лeci Українки», ч. 1-2 — Киев, 1917/18;
  • «Українськi народнi мелодiї» — Kиев, 1922;

Артыкулы і даследванні[правіць | правіць зыходнік]

  • «Ритмiчнi паралелi в пicнях слов’янських народiв» — Киев, 1923;
  • «М. Лисенко як збирач народних пiсень» — Киев, 1923;
  • «Професiональнi народнi спiвцi i музиканти на Украпнi» — Киев, 1924;
  • «Вступнi уваги до музичноетнографiчних студiй» — Киев, 1925;
  • «Первicнi тоноряди» — Киев, 1926;
  • «Українськi пicнi про дiтозгубницю» — Киев, 1926;
  • «Ангемiтонiчнi примiтиви i теорiя Сокальського» — Киев, 1928;

Зноскі

  1. Квитка Климент Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клімент Васілевіч Квітка // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.217